Гродзенская Фара Вітаўта – такі самы важны сімвал нашага горада, як і старадаўняя Барысаглебская (Каложская) царква. З лістапада 1961 года, ужо больш за паўстагоддзя, пра Фару Вітаўта мы толькі згадваем. Усё менш застаецца людзей, якія памятаюць гэты храм, але наш аб’ём ведаў пра яго пастаянна пашыраецца і стварае навуковы і ідэйны падмурак для яго будучага аднаўлення.

Закрыты ўнівермаг і летняе кафэ на месцы будынка АВС

Апошнім варварскім актам разбурэння старога Гродна ў савецкі час стаў знос чыгуначнага вакзала ў 1985–1986 гг. Яшчэ б год-два пастаяў і ўжо радаваў бы нашае вока аж да цяперашняга дня, бо хутка пасля раскідання вакзалу сітуацыя памянялася.

Старажытная архітэктура горада сваім выглядам выхоўвае як мясцовае насельніцтва, так і гасцей горада. Але будынкі і вуліцы могуць размаўляць праз свой выгляд толькі са спецыялістамі па гісторыі і культуры, якія па знешняму выгляду могуць казаць пра стыль і час пабудовы таго ці іншага помніка архітэктуры.

Ул.Качан - варыянт размяшчэння помніка Д.Гарадзенскаму ля Каложы

Вядомы гродзенскі мастак Уладзімір Качан падрыхтаваў прэзентацыю, у якой дзеліцца сваімі прапановамі па ўшанаванні знакамітых гродзенцаў помнікамі і памятнымі шыльдамі. У прэзентацыі прапануецца некалькі варынтаў, пры чым, дастаткова арыгінальных, манументаў Давыду Гарадзенскаму, Тызенгаўзу, Стэфану Баторыю, Вітаўту... Патрэба такіх помнікаў даўно наспела і гродзенцы ўжо неаднаразова выказваліся аб тым, якіх герояў яны хочуць бачыць на сваіх вуліцах і плошчах.

Гродна – адзін з самых прыгожых і багатых на гістарычныя помнікі гарадоў Беларусі. Адносна нядаўна гэта зразумелі нават гарадскія ўлады і пачалі ўсімі спосабамі завабліваць у каралеўскі горад турыстаў.

Scroll to top