В самом конце 1923 года гродненская интеллигенция организовала общество любителей родного города, которое было зарегистрировано в органах власти. Протоколы совещаний сохранили дух этого времени, всеобщий подъём и желание трудиться на пользу общества, главной целью было оказание помощи магистрату в украшении и благоустройстве города.

Адзін з маіх варшаўскіх знаёмых сказаў пра Гродна наступнае: прывабны горад, асабліва калі яго знесці і пабудаваць нанава. Можна ў адказ на такія выкавзанні схапіцца за свае валасы ці за валасы знаёмага, і троху іх пацягаць, але можна майго сябра і зразумець. Для мяне Гродна вельмі прыгожы, бо я яго ведаю.

Спадчына скідзельчаніна Пятра Якаўлевіча Сяўрука вывучана дасюль вельмі слаба. Бібліяграфія яго твораў ці твораў аб ім наўрадці перакрочвае дзесятак пазіцый. Адкрыццё творчасці П. Сяўрука пачалося ў 1986 г., калі народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль надрукаваў у часопісе “Полымя” падборку вершаў паэта, які пайшоў з жыцця не пражыўшы нават і чвэрці стагоддзя.

У адным з нумароў “Гродзенскага штодзённага кур’ера” (“Codzienny Kurjer Grodzieński”) у пачатку чэрвеня 1935 г. з’явілася нататка з паведамленнем аб злачынстве на адной з гродзенскіх вуліц у ноч з 4 на 5 чэрвеня: “Мінулай ноччу а 1-й гадзіне на вуліцы Брыгіцкай разыгралася крывавая авантура.

Што елі гродзенцы ў міжваенныя гады? Дзе куплялі прадукты харчавання? Якія стравы карысталіся папулярнасцю ў старых кавярнях і рэстаранах і што сёння можна было бы вярнуць на сталы сучасных гродзенцаў? Гэтыя пытанні настолькі цікавыя наколькі і складаныя, паколькі тэмы, звязаныя са штодзённасцю і, тым больш, з такой яе складаемай, як харчаванне і адпачынак, толькі нядаўна сталі прадметам увагі гісторыкаў.

Scroll to top