Наш горад знакаміты многімі слаўнымі людзьмі: пісьменнікамі, паэтамі, навукоўцамі, грамадскімі і палітычнымі дзеячамі. Далёка не ўсе яны, на жаль, ушанаваныя ў назвах вуліцаў, на мемарыяльных шыльдах і помніках. Больш таго, мы нават часта не ведаем імёнаў гэтых людзей.

Спадзяемся, што нядоўгі той час, калі ў Горадні з’явяцца вуліцы В. Быкава, А.Карпюка, А.Цыхуна, А.Шыдлоўскага і многіх іншых выдатных людзей, змагароў за беларушчыну ў нашым горадзе. Пакуль мы будзем ушаноўваць іх памяць стварэннем галерэі выдатных гарадзенцаў на нашым сайце. Вельмі просім усіх жадаючых дасылаць нам (на поштовую скрынку, або проста ў каментарах) біяграфіі людзей, фотаздымкі, якія на Вашу думку вартыя размяшчэння ў галерэі, а таксама паведамляць аб недакладнасцях або важных дапаўненнях. І мы будзем папаўняць нашу з Вамі галерэю Слаўнымі імёнамі.

 

Scroll to top
Website Security Test