“Сэрцам да неба” – здаецца, так з лацінскага гучаць гэтыя некалькі сціплых словаў, напісаныя перад гарадзенскім Фарным касцёлам. Сваечасовая парада, асабліва, калі трэці раз запар сядаеш пісаць in memory...
Сыход Уладзіміра Юр’евіча Анісімава – былога галоўнага гарадзенскага архітэктара, ужо абмяркоўваецца ў сеціве. Не дзіва, што ягоная смерць не сталася падзеяй надзвычайнай і патрапіла ў лік навін, аб якіх узгадваюць пры нагодзе. Па-першае, чалавек – з “былых”, толькі што амаль незаўважальна ён сышоў са сваёй пасады. Па-другое, памёр далёка ад Гродна. Афіцыйныя старонкі на гэтую тэму маўчаць, прынамсі пакуль…
Аднак, што кінулася ў вочы. Допісы на S13, дзе чытачы не заўсёды адрозніваюцца паліткарэктнасцю, на гэты раз вельмі аднолькавыя: спачуванне, “на жаль”, “шкада”, і вельмі шчырыя. Можа памыляемся, але так надзвычай узгадваюць людзей, чыя станоўчыя якасці былі відавочны. На жаль, мы не з іх ліку…
Не, не, зразумела, “аб памерлых толькі добрае, ці нічога”. І мы чулі гэтыя добрыя словы ад нашых знаёмых, якія ведалі Уладзіміра Юр’евіча пры жыцці, яшчэ тады, калі ён разам з заўзятарамі гарадзенскай мінуўшчыны выказваўся ў абарону гістарычнай спадчыны Гродна. Але, мы чулі і іншыя словы – пад час выступлення галоўнага архітэктара на “круглым стале” з нагоды “рэканструкцыі” Савецкай плошчы, і на сустрэчах у кабінетах, чыталі ягоныя шматлікія інтэрв’ю...
Чалавека няма і няма больш аб чым з ім спрачацца. Але засталіся мы і спрадвечны пошук адказу на пытанне, што вартаснае ў гэтым жыцці. Застаецца плён ягонай працы. Sursum cordа.
Дарэчы, Уладзімір Юр’евіч як раз хварэў на сэрца…
-
Катэгорыя: Жыццё горада
-
Апублікавана 27 Май 2010
Апошняе
- Гродненский военный лагерь 1705 – 1706 гг.
- Первое упоминание про Городен - 1127 год
- НА ПРАВАХ МАГДЭБУРГА
- ГАРАДЗЕНСКАЕ КНЯСТВА (ПАЧАТАК ГІСТОРЫІ)
- ІМЯ ГОРАДА
- Тайны семейной усыпальницы
- Андрэй Чарнякевіч Айцы горада: кіраўнікі гродзенскага магістрата ў міжваенны час і іх лёсы 1919–1939 гг.
- Старая Лента. Гродненский синематограф: забытые страницы
- В аренду предводителю дворянства или история дома на ул. Академической