“Вось у нас было сапраўднае дзяцінства, без гэтых вашых інтэрнетаў”, – кажуць часам сталыя людзі. Калі аб забавах савецкіх дзяцей сёння існуе пэўнае разуменне, то аб тым, як бавілі свой час дзеці Гродна гадоў так 500 таму, мала хто задумваецца. Уявіць сабе, якія былі цацкі і гульні шмат вякоў таму, даюць магчымасць знаходкі археолагаў, нататкі этнографаў і малюнкі сучаснікаў.