Комплекс старых гродзенскіх могілак (праваслаўных і каталіцкіх) – гэта самыя старыя камунальныя могілкі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Аб’ект закладзены прыкладна ў той самы час, што Павонзкаўскія (Польшча), Лычакаўскія (Украіна) могілкі і могілкі Роса ў Літве.
На могілках пахаваны прадстаўнікі розных прафесійных і сацыяльных груп насельнітва Гродна канца 18 – першай паловы 20 ст.: пісьменніцы Эліза Ажэшка і В. Зындрам-Касцялкоўская, побач з капліцай знаходзіцца квартал, у якім пахавана каталіцкае духавенства, напрыклад ксёндз Францішак Грынкевіч (кіраўнік гуртка беларускай моладзі 1909-1912), кс. францішканін М. Фордан, а таксама пахаванні манашак брыгідак і назарэтанак, чыноўнікі (віцэ-губернатары К. Максімовіч, Е. Яневіч-Янеўскі, прэзідэнт Гродна пачатку 20-х гадоў 20 ст. Э. Лістоўскі), дактары (К. Дамброўскі, Я. Сухадольскі, І. Касцялкоўскі, А. Тальгейм), фармацэўты (С.К. Брынкер і М. кандратовіч), масоны (П. Сіманоўскі. В. Стычынскі, К. Крэйбіх), архітэктары (Ю. Сака, Я. Фордан), скульптары (Б. Шышкевіч), кавалі (Я. Гальскі, І. Сіліневіч), генералы расійскай арміі (Вэвэрн, Хамрат, Вацеўскі, Ланскі).
Прапануем гродзенцам і гасцям горада карту могілак, выкарыстоўваючы якую можна здзейсніць як віртуальную, так і сапраўдную (узброіўшыся тэлефонам з доступам да інтэрнэта) экскурсію.
-
Катэгорыя: Могілкі Гародні
-
Апублікавана 26 Кастрычнік 2015
Апошняе
- Андрэй Чарнякевіч Айцы горада: кіраўнікі гродзенскага магістрата ў міжваенны час і іх лёсы 1919–1939 гг.
- Бася і Кася ў пяшчоце часу
- Арбайт-штрафлагерь
- Гродненская операция в Северной войне
- Пад гэтай бальніцай гаючыя крыніцы
- Ещё идут старинные часы…
- Пянька – забытае золата Беларусі
- Поспехі і няўдачы Антонія Тызенгаўза
- Жалудок – наднёманскае княства Тызенгаўзаў і Чацвярцінскіх