У 1863-1865 г. на тэрыторыі падпарадкаванай віленскаму генерал-губернатару згодна з афіцыйнымі дадзенымі смяротнаму пакаранню былі падвергнуты 180 асоб, якія ў рознай ступені прымалі ўдзел ці аказвалі нейкае садзейнічанне паўстанскаму руху.

З гэтых 180 чалавек 44 асобы былі павешаны і расстраляны на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Аналіз колькасных паказчыкаў пакараных смерцю і супастаўленне іх з геаграфічнай картай Беларусі дае даволі цікавую інфармацыю для разважанняў. А priori, здавалася б, што ў адпаведнасці са ступенню актыўнасці паўстанскага руху, Горадня павінна быць у ліку лідараў, калі не на першым месцы сярод населеных пунктаў Беларусі па колькасці праведзеных смяротных экзекуцый. Аднак, як гэта не дзіўна, у гэтай сумнай намінацыі лідзіруе Магілёў – 5 ахвяраў, Мінск – 4, яшчэ ў чатырох уездных цэнтрах былі пакараны па 3 асобы. Аналіз прычын падобнага, на першы погляд нелагічнага размеркавання смяротных пакаранняў не адносіцца да задач гэтага артыкула. Аб’ектам даследавання ў дадзеным выпадку з’яўляюцца смяротныя экзекуцыі ў Горадні ў 1863-1864 г.

    У вызначаны прамежак часу ў Горадні былі расстраляны дзве асобы: селянін Даменік Талінскі і былы шэраговец Восіп Урбановіч. Нажаль, гістарычныя звесткі, якія ўдалося выявіць аб гэтых асобах, размеркаваліся досыць непрапарцыянальна. У адносінах да першага з іх на сённяшні дзень вядомы толькі адзін дакумент, а менавіта тэлеграма гарадзенскага губернатара І. Скварцова адрасаваная М. Мураўёву. Змест яе, як і большасці крыніц падобнага тыпу, досыць лаканічны. Прыводзім яе тут цалкам: “Вільня. Генерал-губернатару. Селянін Даменік Талінскі за ўдзел у павешанні некалькіх асоб, па канфірмацыі Вашай расстраляны сёння а дзесятай гадзіне раніцы, у горадзе Гродна.  Генерал-маёр Скварцоў. Дата выканання прысуду адсутнічае. З дадатковых крыніц вядома, што пакаранне Д. Талінскага адбылося 11 кастрычніка (па новым стыле) 1863 г.

 

 



    Куды больш “пашчасціла” ў гэтым плане другой ахвяры. У дачыненні да выканання смяротнага прысуду В. Урбановічу ўдалося выявіць 2 крыніцы. Гэта два абсалютна розныя тыпы дакументаў, якія разам з тым дапаўняюць адзін аднаго, даючы тым самым магчымасць верыфікаваць і параўнаць інфармацыю.

    Першая з гэтых крыніц архіўнага характару паходзіць з канцылярыі гарадзенскага губернатара. Гэта ваенна-судная справа В. Урбановіча. З яе вынікае, што шэраговец Капорскага ... прынца Саксонскага палка Восіп Урбановіч, 41 года, “з’яўляючыся конюхам … палка ў м. Пшавішках(?) Марыямпальскага уезду Аўгустоўскай губ. 28 чэрвеня 1863 г. … накіраваўся ў цэйхгаўз і патрабаваў сябе стрэльбу … на выпадак нападу мяцежнікаў … ён у той жа дзень уцёк (разам са стрэльбай – А.Р.) … далучыўся да шайкі мяцежнікаў пад кіраўніцтвам Колыскі, дзе прыняў прысягу … пераходзячы з гэтай шайкі ў іншую неаднаразова прымаў удзел у сутычках з войскамі і падчас адной з іх у канцы верасня схоплены ў палон са зброяў у руках”. Мусіць адбылося гэта на тэрыторыі Гродзенскай губ. і праз гэта В. Урбановіч быў дастаўлены ў Горадню. Тут яго чакала традыцыйная ў падобных выпадках працэдура следча-судовых мерапрыемстваў, якая ўключала ў сябе наступныя этапы: разгляд яго справы гарадзенскай ваенна-следчай камісіяй, перадачу яе на вырашэнне губернатару І. Скварцову, далейшае яе справаводства ўжо ў гарадзенскай ваенна-суднай камісіі, пасля чаго справа накіравалася ў віленскі часовы палявы аўдытарыят і, нарэшце, паступіла на канфірмацыю М. Мураўёву. У канкрэтным выпадку з В. Урбановічам звяртае на сябе ўвагу той факт, што нягледзячы на тое, што ваенна-судная камісія хоць і вынесла яму смяротны вердыкт, але разам з тым, звярнулася да генерал-губернатара з просьбай “аб змягчэнні яму Урбановічу пакарання, па абсалютнай яго разумовай няразвітасці”. Гэтыю ініцыятыву падтрымаў нават І. Скварцоў. Але М. Мураўёў літасці не ведаў.

    Згодна з рапартам губернатара “канфірмацыя камандуючага войскамі Віленскай вайсковай акругі над шэрагоўцам … Восіпам Урбановічам асуджаным да смяротнага пакарання праз расстралянне, мною сёння была прыведзена да выканання ў горадзе Гродна, за Скідзельскай заставай 14 чысла (стары стыль – А.Р.) гэтага месяца (сакавіка – А.Р.) а 10-й гадзіне раніцы пры вялікім зграмаджэнні народу. 14-га ж чысла а шостай гадзіне раніцы да Урбановіча быў дапушчаны ксёндз Шварц, які і суправаджаў яго да месца казні. Канфірмацыя злачынцы зачытана была… Пры расстрэле знаходзіліся войскі: 2 роты ад Стараінгермаландскага пяхотнага палка, 2 роты ад Гродзенскага батальёна ўнутранай варты, эскадрон уланскага … палка і ўзвод 3 сотні Данскога казацкага палка. Пры здзяйсненні пакарання прысутнічалі акрамя мяне паліцмайстар горада Гродна палкоўнік Зміеў і ўездны спраўнік Магдзенка… Атабраныя ў Урбановіча рэчы і ўласна яго 2 руб. 80 кап. пры гэтым прадстаўляю Вашаму Высокаправасхадзіцельству”.  

 



    Другой крыніцай, якая ўтрымлівае апісанне гэтай падзеі, з’яўляюцца ўспаміны І.А. Метрапольскага, якія былі надрукаваны ў 1895 г. у “Рускім архіве”. У 1863-1864 г. І. Метрапольскі, малады вайсковы лекар, выконваў функцыі ардынатара ў гарадзенскім вайсковым шпітале. З абавязку сваей прафесіі ён быў вымушаны прысутнічаць на экзекуцы. Яго апісанне дадзенай працэдуры дапаўняе і пашырае тую інфармацыю, што ўтрымліваецца ў афіцыйных дакументах. Вытрымкі з успамінаў І. Метрапольскага, якія падаюцца ніжэй прадстаўлены на мове арыгінала. У некаторых месцах, якія тычыцца аналізу асабістых перажыванняў аўтара, яны скарочаны.    

    Между тем замирение края, направленное твердой рукою, скоро завершилось, так что в Гродне не стало заметно и следов мятежа. Он уступил свое место Фемиде. Судьбе угодно было, чтобы в самых грозных функциях последней я принял участие. Мне пришлось ex officio присутствовать при смертной казни политическаго преступника. Предстояло разстреляние солдата-Поляка, перебежавшаго к повстанцам и взятаго нашими в плен.  Накануне казни, не получивши наряда присутствовать на этой церемонии, я лег спать спокойно, радуясь, что начальство, не забывавшее меня всякими неприятными поручениями, на этот раз смиловалось надо мною. Но я горько ошибся. Часа в 4 ночи меня разбудил деньщик. Оказалось, что ко мне пакет от главнаго врача. Я, конечно, тотчас же понял, в чем дело, и выругался, как умел. Дело в том, что ранее, по поводу назначения меня на экзекуцию шпицрутенами, я имел горячее объяснение с своим начальством и объявил, что впредь не буду исполнять никаких подобных обязанностей, ко мне, заваленному делом, не относящихся. Поэтому и приняты были меры, чтобы я не мог увильнуть от поручения, от котораго мои товарищи предусмотрительно себя оградили: кто подал рапорт о болезни, кто нашел заступников и ходатаев т.п. Поэтому-то и разочли припереть меня так, чтобы мне не увернуться. До казни оставалось всего часа два. Подача рапорта о болезни ни к чему бы не повела, потому что могло последовать освидетельствование меня, к чему, как я узнал потом, и приняты были заблаговременно меры. Лгать и притворяться к тому же я не был способен. Таким образом мне оставалось одно из двух: или исполнить предписание, или подвергнуться наказанию по суду. Так как, по церемониалу смертной казни, в нем обязан, неизвестно для чего, участвовать врач, то моя неявка могла быть причиной многих глупых случайностей, за которыя мне пришлось бы отвечать. Делать нечего; видел, как бьют шпицрутенами, посмотрю и как убивают. Когда выходил из комнаты чиновный фельдшер, принесший мне пакет, я увидел в передней солдата, который его сопровождал. У ворот были еще люди; след., на меня вели что-то в роде облавы: запаслись свидетелями.

    Когда принесли мне бумагу, начинало уже разсветать; ложиться спать было некогда. Чтобы убить как нибудь часа полтора оставшагося времени, я принялся за чай и стал философствовать …

    Размышления мои оборвал деньщик докладом, что солдаты уже пришли к острогу, который был виден из ворот моей квартиры. Площадь, на которую выходил отрог, была полна народом. Я видел хмурые злобныя лица Поляков, слезы на глазах Полек; слышал слова и возгласы на Польском, непонятном для меня, языке, но понятные по своей интонации. Все это казалось мне естественною, приличною обстановкою картины. За то мне показалась противною безучастная, глупо-любопытная толпа Евреев и Евреек, назойливо лезшая к тюремным воротам.

Они скоро отворились, и я увидел осужденнаго. Бледный, с мутными, безжизненными глазами, невзрачный, низенькаго роста, поддерживаемый солдатом, он, казалось, весь замер, не сознавая, что с ним происходит, и двигался машинально. Раздалась команда; осужденнаго окружили солдаты; около него появился ксендз с крестом и книгою в руках, и кортеж двинулся. Пользуясь своим положением участника церемонии, я поместился возможно ближе к ксендзу, шедшему рука об руку с осужденным. Мы шли спорым солдатским шагом, следовательно довольно скоро; осужденный, по-видимому, ничего не видевший пред собою, часто оступался; оступался и ксендз, то читавший по книге, то обращавшийся со словами к осужденному. И чтение, и слова ксендза были скоры и возбужденны, как и ускорен его шаг, очевидно, с трудом поспевавший за солдатским. Но все время довольно длиннаго пути лицо осужденнаго оставалось прикрытым, как бы маскою тупаго оцепенения. Я слышал ясно голос ксендза, но не понимал его Польскаго языка…

    Показался столб, и пред ним вырытая яма; раздалась команда, взяли на караул, прочли приговор и приступили к последнему туалету осужденнаго. Я подошел в это время к командующему церемонией штаб-офицеру и спросил его, какая здесь моя обязанность? «Когда мрет, посмотрите, жив ли?» Уже по этому ответу можно видеть, хорошо ли чувствовал себя офицер.

    Вот осужденному надели его саван, вот ксендз еще что-то говорил ему, подносит к губам его крест, лицо несчастнаго остается по-прежнему окаменелым, с мутными глазами. Мне страстно захотелось, чтобы лицо это оживилось каким бы то ни было чувством, чтобы человек этот произнес какое-либо слово, хотя бы проклятие нам; но он не раскрыл рта.

    Пока привязывали осужденнаго и завязывали ему глаза, я стоял почти рядом с ним и не догадался отойти, когда зарокотал барабан и вышли вперед двенадцать рядовых с унтер-офицером, так что командир крикнул мне: доктор, отойдите! Я сделал несколько шагов в сторону и взглянул на вышедших солдат, но на лицах их не прочел ничего, кроме служебнаго старания, покрытаго суровою строгостью. Подан знак, грянули, как один, двенадцать выстрелов, и привязанный к столбу человек, дрогнув, кажется, каждым мускулом своего тела, склонил голову. Я подошел к нему, поднял к верху повязку и взглянул на побледневшее, с закрытыми глазами, лице, по которому пробегали еще мелкия судороги. И лице это осталось в памяти моей до настоящаго времени.

    Закрыв его снова повязкою, я подошел к офицеру медленными шагами, потому что ноги мои плохо меня слушались, приложил руку к козырьку и отрапортовал: «мертв!» Это ли слово само себе, тон ли, которым оно было произнесено, а может быть и вид мой, выражавший глубокое нравственное потрясение, заставили офицера вздрогнуть и отвернуться от меня.

    Исполнив свою обязанность (смысла и надобности которой не понимал), я поплелся домой, перегоняемый толпами зрителей, спешивших в город с окончившагося позорища, и нес с собою лице казненнаго.  Это лице не покидало меня несколько суток, отняло сон и аппетит и мучило меня, но не страхом или жалостию, а тем чувством, которое появилось тогда, когда я шел с осужденным на место казни.

    Тяжелая Гродненская роль моя кончилась. В скором времени я получил перевод в Москву, куда и уехал в Ноябре 1864 года, унося с собою неизгладимыя впечатления.

Заканчваючы разгляд гэтага эпізоду хацелася б яшчэ раз звярнуцца да архіўнай крыніцы, каб знайсці адказ на пытанне аб лёсе пакаранага пасля выканання экзекуцыі. Як паведамляецца ў гэтым дакуменце “Цела Урбановіча перададзена зямлі на месцы пакарання, а 10-й гадзіне ўвечары ў той жа дзень па распараджэнні паліцмайстара перавезена ў суседні лес …”. Можна меркаваць, што падобным чынам улады паступалі з пакаранымі паўстанцамі і ў іншых выпадках.
    Такім чынам, прыведзеныя апісанні выканання смяротных прысудаў у Горадні падчас паўстання 1863-1864 г. раскрываюць механізм падрыхтоўкі і ажыццяўлення экзекуцыі над паўстанцамі, адлюстроўваюць публічны характар гэтай працэдуры, дакладна вызначаюць месца яе правядзення. Апошняе падаецца важным і з прычыны неабходнасці мемарыялізацыі мясцін нашага горада, якія звязаны з падзеямі паўстання 1863-1864 г.  

Горад Святога Губерта. № 7. С. 112-117. 

Scroll to top