Вядомы гродзенскі мастак Уладзімір Качан падрыхтаваў прэзентацыю, у якой дзеліцца сваімі прапановамі па ўшанаванні знакамітых гродзенцаў помнікамі і памятнымі шыльдамі. У прэзентацыі прапануецца некалькі варынтаў, пры чым, дастаткова арыгінальных, манументаў Давыду Гарадзенскаму, Тызенгаўзу, Стэфану Баторыю, Вітаўту... Патрэба такіх помнікаў даўно наспела і гродзенцы ўжо неаднаразова выказваліся аб тым, якіх герояў яны хочуць бачыць на сваіх вуліцах і плошчах.

Між тым ніводзін з праектаў пакуль не рэалізаваны, хаця помнік Максіму Багдановічу збіраліся паставіць ужо ў канцы 2011 або пачатку 2012 г. Спадзяемся, што зробленая шаноўным мастаком работа стане важным штуршком для адраджэння працы па ўшанаванні знакамітых гродзенцаў.

Прапановы па ўсталёўцы твораў манументальнага мастацтва ў Гродна - Ул.Качан:

 

Scroll to top
Website Security Test