Апошнім варварскім актам разбурэння старога Гродна ў савецкі час стаў знос чыгуначнага вакзала ў 1985–1986 гг. Яшчэ б год-два пастаяў і ўжо радаваў бы нашае вока аж да цяперашняга дня, бо хутка пасля раскідання вакзалу сітуацыя памянялася.

Загаварылі пра захаванне гісторыка-культурнай спадчыны і пачалі распрауоўваць цікавыя праекты аднаўлення старачанай забудовы галоўных вуліц горада Гродна. У 1988 г. інстытутам Гроднаграмадзянпрает быў складзены план аднаўлення гістарычнай забудовы Савецкай вуліцы.

Два першыя будынкі злева былі знішчаны ў 1941 г. Цяпер на іх месцы пляцоўка перад кінатэатрам Гродна

Галоўная ідэя праекта – аднавіць чырвоную лінію вуліцы, запоўніўшы лакуны, якія з’явіліся бамбардзіроўкі Гродна ў чэрвені 1941 г. Прапаноўвалася закрыць ад вачэй гродзенцаў і турыстаў кінатэатар “Гродна” (хаця існавала і больш радыкальная версія поўнага зносу гэтай цаглянай канструкцыі і аднаўлення вуліцы Калючынскай аж ад Савецкай плошчы да вуліцы Тэльмана), і пабудаваны у канцы 1950-х гг. універмаг, на месцы якога амаль да канца 1940-х гг. стаяў гатэль “Еўропа”.

Праект 1988 года. Так мусіў выглядаць будынак што закрываў бы кінатэатар Гродна

Атрымлівалася адназначна цікава, хаця, напэўна, найлепшым рашэннем было б аднавіць гістарычныя будынкі максімальна дакладна. У любым выпадку паўставаў досыць утульны дворык у якім планавалася размясціць гандляроў сувенірамі і мастацкімі творамі.

Гродна. Праект 1988 года. Забудова, якая закрывае ўнівермаг

Актуальная цяпер мода на разбудову грамадскіх будынкаў і пабудову новых маладзёжных цэнтраў, кінатэатраў і інш. зрабіла гэты цікавы праект усяго толькі архіўным дакументам.

Гродна. Праект 1988 года. Закрыты ўнівермаг і летняе кафэ на месцы будынка АВС

Scroll to top