Аўтар дадзенага артыкула - гісторык архітэктуры, а таму доўгі час у яго не было такой нагоды, каб пацікавіцца, куды знікла ў 1944 г. палова насельніцтва Гродна згодна з перапісам 1939 г. Нам неаднаразова даводзілася праводзіць гісторыка-архіўныя і бібліяграфічныя даследаванні помнікаў архітэктуры Гродна, якія звязаны з імёнамі знакамітых гродзенскіх яўрэяў - Фрумкіным, Браўдэ, Відгочыкам, Шэрашэўскімі і г.д. Цалкам натуральна, што цікавасць наша пашыралася, паколькі ў рэшце рэшт ўдалося прасачыць лёсы галоўных гродзенскіх яўрэйскіх сем'яў да 1943 г.

Штогод сродкі масавай інфармацыі публікуюць спісы самых папулярных дзіцячых імёнаў. Гродзеншчына ў гэтым плане ідзе ў межах агульнабеларускіх трэндаў, калі папулярнасць імёнаў імкліва расце, а пасля вельмі хутка падае. А якія імёны былі ў людзей у даўнія часы?

Сёння нярэдка даводзіцца чуць словы “барбер” або “барбершоп”, якія ўжо патроху прыстасаваліся і ў беларускай мове. Барада, перажыўшы цяжкія часы ў ХХ ст., паспяхова вяртаецца ў стыль еўрапейскага мужчыны, пачынаючы ад моднага хіпстарства і заканчваючы строгім дзелавым стылем. Але ў Гродне барберы – зусім не навінка, бо былі яны тут ужо чатыры стагоддзі таму.

Смяротнае пакаранне за цяжкія злачынствы прадугледжвалі розныя заканадаўчыя акты, якімі карысталіся на нашых землях у Сярэднявеччы. Найперш тое былі Статуты Вялікага Княства Літоўскага, але ў рашэннях судоў можна знайсці спасылкі на рымскае права, на каноны каталіцкага касцёла, на догмы праваслаўнай царквы і на сярэднявечныя дакументы.

“Вось у нас было сапраўднае дзяцінства, без гэтых вашых інтэрнетаў”, – кажуць часам сталыя людзі. Калі аб забавах савецкіх дзяцей сёння існуе пэўнае разуменне, то аб тым, як бавілі свой час дзеці Гродна гадоў так 500 таму, мала хто задумваецца. Уявіць сабе, якія былі цацкі і гульні шмат вякоў таму, даюць магчымасць знаходкі археолагаў, нататкі этнографаў і малюнкі сучаснікаў.

Scroll to top