1 чэрвеня 1920 г. Камісія па ахове помнікаў гісторыі і мастацтва ў Гродзенскім павеце заслухала даклад гісторыка Юзафа Ядкоўскага пра цікавы гістарычны аб'ект, на які раней мала звярталі ўвагі. Гэта быў вялізарны слуп на правым беразе Ласасянкі зусім недалёка ад моста праз рэчку.

Слуп быў змураваны з цэглы ў выглядзе абяліска, меў вялізарны чатырохкутны падмурак да 4 метраў шырынёю. Сам слуп над зямлёй меў шырыню 136 см і вышыню каля 8 - 10 метраў. Паводле Юзафа Ядкоўскага гэта быў старажытны спуп на паграніччы Літвы і Кароны, пастаўлены ў часы Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Быццам раней на слупе было дзве пліты з сімваламі гэтых двух краін. Тады ж Ю.Ядкоўскім быў зроблены і здымак гэтага слупа. Самае цікавае, што выяву слупа захаваў для нас Напалеон Орда, трэба толькі прыгледзецца да аднаго з ягоных малюнкаў. Слуп наўрадці паходзіў з часоў Рэчы Паспалітай і магчыма быў гранічным слупом паміж Прусіяй і Расіяй, бо мяжа паміж гэтымі дзвюма краінамі праходзіла па Ласасянцы ў 1795 - 1807 гг. Хутчэй за ўсё слуп быў зруйнаваны ўжо пасля апошняй вайны, тады ж, калі прыйшоў у заняпад млын каля яго. Думаецца, што зацікаўленыя краязнаўцы без праблем адшукаюць тое месца, дзе стаяў гэты абеліск. 

 

 

 

Scroll to top
Website Security Test