Імёны прывязаны ці да канкрэтных гарадзенскіх мясцовасцяў, ці да сучасных (пакінутых нам ад савецкага часу) назваў вуліц.

Спачатку ўказваецца сучасная назва, ніжэй – прапановы па яе перайменаванню. Пытальнік перад імем указвае на тое, што патрабуецца ўдакладнене: можа гэтае імя ўжо ўвекавечана. 

Спіс ні ў якім разе не прэтэндуе на паўнату.

Пажарскага вул.
У 1930-х гадах насiла iмя Каспара Бекеша (1520-1579).

Парыжскай камуны вул.
Аляксандр Гiнтаўт (1821-1889), культурны i рэлiгiйны дзеяч, член гродзенскай рэвалюцыйнай арганiзацыi 1863 г.; у 1860-х гадах быў настаяцелям гэтага кляштара, меў выдатную бiблiятэку i калекцыю каштоўных мастацкiх твораў (першая ў Гродне прыватная галерэя).
Мiкалаевiч Казiмiр (?-?), беларускi мастак; працаваў у Гродна (1670), яго працы есць у касцеле гэтага кляштара.

Паўлiка Марозава вул. У 1930-х гадах насiла iмя Якуба Яciнскага (1761-1794), паэта-якабiнца, паплечнiка Касцюшкi; у Гродна жыў i друкаваў свае вершы.

Пралетарская вул. У 1930-х гадах насiла iмя Аляксандра Лянкевiча (Ляндэра) (1823-?), удзельнiка паўстання 1863, якi ўзняў паўстанне ў гродзенскiм уездзе.

Розы Люксембург вул. У 1930-х насiла iмя Францiшка Грынкевiча (1884-1933), першага старшыні Гродзенскага куртка беларускай моладзі.

Садовая вул. У 1930-х насiла iмя Зыгмунта Глогера (1845-1910), выдатнага польска-беларускага археолага, гiсторыка i этнографа.

Серафiмовiча вул. У 1930-х насiла iмя братоў Снядзецкiх:
Анджэй Снядзецкi (1768-1838), хiмiк, урач, фiлосаф;
Ян Снядзецкi (1756-1830), праф.Вiленскага ун-та, астраном,матэматык, публiцыст.
Марцін Пачобут-Адляніцкі
(?) Леў Бакст, сусветна вядомы мастак, ураджэнец Гродна.
Ілля Гінцбург, знакаміты скульптар, аўтар помніка Айвазоўскаму ў Феадосіі, ураджэнец Гродна.

Урыцкага вул. У 1930- гг. насіла імя Зыгмунда Урублеўскага, выдатнага фізіка ураджэнца Гродна.
Эдмунд Урублеўскі, выдатны хімік, ураджэнец Гродна.
(?) Скарына Францыск (1490?-1551?), выдатны беларускi асветнiк, першадрукар; наведвау (1526) мястэчка Вяйсеi Гродзенскага павету (зараз Лiтва).

Суворава завулак У 1930-х гадах называўся вулiцай Францiшка Юндзiла (1825-1865), члена Гродзенскай рэвалюцыйнай арганiзацыi 1863, паўстанцкага начальнiка Слонiмскага уезду.
Юндзiл Станiслаў (1761-1847), адзiн з першых даследчыкау раслiннага свету Беларусi; наведвау Гродна у першай палове 19 ст.

Талстога вул. У 1930-х гадах насiла iмя Цэлестына Цэханоўскага (1835-1906), урача, паўстанцкага начальнiка Гродна ў 1863 годзе.

Тэльмана вул. У 1930-х гадах насiла iмя Гэрберта Кларка Гувэра (польск. Хоовэра) (1874-1964), дзяржаўнага дзеяча ЗША, кiраўнiка Амерыканскай адмiнiстрацыйнай дапамогi (АРА), прэзiдэнта ЗША (1929-33); у 1920-х гадах аказаў дабрачынную дапамогу жыхарам Гродна.

Чарняхоўскага вул. У 1920-30-х гадах насiла iмя Эмiлii Плятэр (1806-1831), беларускага этнографа, удзельнiка паўстання 1830-31 г.г.

Чырвонаармейская вул. У 1930-х гадах насiла iмя Людвiка Нарбута (1832-1863), аднаго з кiраўнiкоў паустання 1863 года.
Вайсковыя казармы (былыя Аляксандраўскiя), тут у 1919 годзе мясцiўся гродзенскi беларускi полк, якi стварыу генерал беларускага войска Ц. Кандратовiч.

1 Мая вул. Уладзiмiр Беклямiшаў (1890-1962), выдатны заолаг,заснавальнiк школы паразiтолагаў i энтамолагаў; нарадзiўся у Гродна i жыў на гэтай вулiцы ў 1891-97 гадах разам з бацькам Мiкалаям Б., знакамітым гродзенскім урачом.
Аляксандр Макавельскi (1884-1932) – знакамiты фiлосаф, жыў тут разам з бацькамi з 1884 года.

Сацыялістычная вул. Вітаўта, ў гонар ВIТАУТА ВЯЛIКАГА (1350-1430). У маi 1992 змянiла назву Сацыялістычная (рашэнне гарвыканакама!), але на шыльдах змены так і не адбылося.

Кірава вул. Лістоўскага, у гонар прэзідэнта Гродна Лicтоўскага; да 1924 года вул. Пліцэйская, у 1940-я зменена на Кірава.

Падрыхтаваў Алесь Госцеў

Scroll to top