Крэсовая фабрыка веласіпедаў і матацыклаў “Нёман” – так ганарова гучала назва аднаго з найбольш вядомых прадпрыемстваў нашага горада ў міжваенны час. Гродзенцы добра ўсведамлялі сабе значэнне існавання такога прамысловага прадпрыемства для свайго горада і з вельмі ганарыліся ім.
Да таго ж і дзяржава, стараючыся падтрымаць мясцовага вытворцу, давала магчымасць тым, хто набываў тавары тутэйшай вытв

Двухгадовая гарантыя на ровар фабрыкі Нёман
Гісторыя прадпрыемств

Вуліца Брыгіцкая (Маркса) ў 1930-я гг. За слупам - фабрыка Старавольскіх
Менавіта з гэтым месцам звязаны найлепшыя гады фабрыкі веласіпедаў і матацыклаў.

Дзяўчынка з 'нёманскім' веласіпедам, 1940-я гг
У 1936 годзе на фабрыцы пачалі выпускаць матацыклы. Гэта было разумнае рашэнне, паколькі ва ўсходніх ваяводствах Польшчы не існавала ніводнай вытворчасці маторных транспартных сродкаў, а попыт на іх быў досыць вялікі. Першыя матацыклы фабрыкі “Нёман” былі так званымі “соткамі”, гэта значыць мелі аб’ём рухавіка каля 100 см3. На матацыклы ставіліся вельмі добрыя англійскія рухавікі маркі Villiers, астатнія запчасткі былі польскай вытворчасці. Максімальная хуткасць “соткі” дасягала 70 км/г, расход паліва – 2,25 літра на 100 км, дапушчальная нагрузка – 150 кг. Гэта значыць, што матацыкл быў фактычна аднамесны, аднак пры ўсталяванні на багажніку дадатковага сядла на ім можна было размясціць пасажыра. Яшчэ

Рэклама матацыкла Niemen (Нёман)
Вытворчасць матацыклаў развівалася даволі хутка. Калі ў 1936 годзе было выраблена 100 матацыклаў, то ў 1938 годзе – ужо 166 штук. Вясною 1939 года пачалася прадукцыя матацыклаў з аб’ёмам рухавіка 125 см3 і нават 150 см3. „Наймацнейшы” матацыкл фабрыкі “Нёман” меў назву 150DV, максімальную хуткасць – 90 км/г, расход паліва – 2,8 л на 100 км, дапушчальную нагрузку – 250 кг. Кошт такога матацыкла дасягаў ужо 975 злотых. Усе машыны былі пафарбаваны ў чорны колер з палоскамі і надпісам “Нёман” на бензабаку. Планавалася зрабіць 250 такіх матацыклаў, хаця меркавалася, што магчымасці фабрыкі дазваляюць выпусціць нават у два разы болей. Матацыклы прадаваліся на Пазнаньскай ярмарцы (Targach Poznańskich), у Кракаве і ў генеральным прадстаўніцтве фабрыкі „Нёман” у Варшаве на вуліцы Сенатарская, 12. На фабрыцы таксама існаваў аптовы склад швейных і друкавальных машын

Матацыкл Niemen (Нёман)
Як піша Юрый Ясюк у сваім артыкуле “Нёман” з Гродна”: “Матацыклы з Гродна былі добра прынятыя не толькі таму, што запаўнялі рынак па большай частцы на ўсходніх абшарах тагачаснай Рэчы Паспалітай. У гродзенскіх матацыклаў была ўдалая канструкцыя, яны былі добра зроблены (несумненна, прыдаўся вопыт, атрыманы дзякуючы ранейшаму выпуску веласіпедаў і мапедаў)”. Няма сумніву, што гэтак жа добра былі зроблены і веласіпеды з Гродна. Транспартныя сродкі з арыгінальным таварным знакам фабрыкі “Нёман” (гродзенскі Новы Замак на беразе Нёмана) можна было сустрэць у кожным кутку краіны ў паштальёнаў, чыноўнікаў, звычайных грамадзян.

Гарантыя фабрыкі Нёман на швейную машынку, 1937

'фірменны' знак гродзенскага велазавода ў 1950-х гг

Гродзенскі каналізацыйны люк 1970-х гг. Цікавае сведчанне існавання ў нашым горадзе ўласнага велазавода
Незвычайны для цэнтра горада канструктывістычны фасад міжваеннага будынка ўжо колькі гадоў не падабаўся мясцовым архітэктарам. Яны хацелі бачыць тут новы будынак, які быў бы падобны да старэйшых дамоў, якія яго акружаюць, пабудаваных яшчэ ў канцы XIX ст. Не дапамаглі пратэсты гродзенскіх гісторыкаў, якія сцвярджалі, што неабходна абавязкова захаваць будынак адзінай у гісторыі Гродзеншчыны фабрыкі маторных транспартных сродкаў. У канцы 2005 года будынак былой фабрыкі Старавольскіх канчаткова зруйнавалі, а на яго месцы праз год з’явіўся офісны будынак, хоць і сімпатычны, але зусім бязвартасны ў гістарычным плане. Ад старога будынка фабрыкі ацалелі толькі магутныя падзямеллі. Сёння на тэрыторыі Польшчы аматары адшукалі толькі чатыры ацалелыя матацыклы фабрыкі “Нёман”. У Беларусі ў прыватных і музейных калекцыях няма ніводнага матацыкла ці веласіпеда, выпушчаных на фабрыцы “Нёман”, але ў мяне асабіста ёсць цвёрдая ўпэўненасць, што дзе-небудзь на страсе ці ў пограбе яны яшчэ чакаюць свайго адкрывальніка.
![]() Будынак фабрыкі Старавольскіх да 'перабудовы'. 2004 г |
![]() 'перабудаваны' будынак фабрыкі Старавольскіх, 2008 г |
![]() Дазвол на карыстанне веласіпедам, выдадзены магістратам Гродна |
![]() Фірменны знак Крэсовай фабрыкі Старавольскіх, 1930-я гг. |
![]() У цэху фабрыкі Старавольскіх, 1930-я гг. |
|
![]() Салдаты на роварах Niemen |
-
Катэгорыя: Гродна 1920-1944
-
Апублікавана 20 Верасень 2013
Апошняе
- Гродненский военный лагерь 1705 – 1706 гг.
- Первое упоминание про Городен - 1127 год
- НА ПРАВАХ МАГДЭБУРГА
- ГАРАДЗЕНСКАЕ КНЯСТВА (ПАЧАТАК ГІСТОРЫІ)
- ІМЯ ГОРАДА
- Тайны семейной усыпальницы
- Старая Лента. Гродненский синематограф: забытые страницы
- В аренду предводителю дворянства или история дома на ул. Академической
- Бася і Кася ў пяшчоце часу