Зімой 1863 года на землях Польшчы, Літвы і Беларусі пачалося нацыянальна-вызваленчае паўстанне. Беларусы, палякі, габрэі, літоўцы пры падтрымцы дэмакратычна настроеных колаў рускага грамадства злучыліся ў адзіным парыве змагання супраць царскага самаўладства, а з вуснаў аднаго з правадыроў паўстання – Кастуся Каліноўскага, упершыню прагучала ідэя суверэнітэту беларускага (“мужыцкага”) народа са сваім уласным войскам і беларускай школай у межах федэрацыі свабодных народаў Беларусі, Літвы і Польшчы.

У 2009 г. у Беларусі досыць шырока быў адсвяткаваны двухсот гадовы юбілей з дня народзінаў нашага выбітнага земляка Н. Орды. З гэтае нагоды былі выпушчаны юбілейныя альбомы, праведзены канферэнцыі і, нарэшце, надрукавана першая ў нашай краіне манаграфія, прысвечаная гэтай асобе .

Гаспадарскія сяляне-асочнікі з ваколіцаў Берштаў, што ў Гродзенскай пушчы, славіліся сваім свабодалюбівым норавам і заможнасцю. Што і казаць, занятак у іх быў адказны – ахоўваць пушчу, што належала вялікаму князю, ад тых, хто без дазволу хацеў упаляваць сабе ў ёй пару аленяў або вырубіць кавалак лесу пад пашу.

Між тым вёска лічылася адной з самых багатых. Сапраўдныя гаспадары ўжо планавалі набыць конныя жнейкі, снапавязкі, каб аблегчыць цяжкую працу хлебароба. Мой бацька Платон Касцевіч з дзяцінства многа чытаў, пачынаючы ад рускіх класікаў Купрына, Някрасава, Чэхава і асабліва Талстога да замежных Рэмарка, Гюго і іншых.

Scroll to top