У пятніцу 25 верасня запрашаем на творчую сустрэчу з гісторыкам Юрыем Гардзеевым. Тэма сустрэчы - усё самае новае ў даследванні жыцця Гародні і гарадзенцаў эпохі Антонія Тызенгаўза. 

Юры Гардзееў прадставіць сваю новую працу "Рамантык эпохі асветніцтва".

Аўтар "МАГДЭБУРГСКАЙ ГАРОДНІ", доктар гісторыі Юры Гардзееў з'яўляецца ад'юнктам Інстытута Расіі і Усходняй Еўропы Ягелонскага універсітэта (Кракаў).

Сустрэча адбудзецца ў пятніцу 25 верасня а 18.30 па адрасе: Гродна, Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы).

Scroll to top