1 ліпеня 1569 г. 450 гадоў таму ў Любліне быў падпісаны і апячатаны дакумент, які існуючы да гэтага часу персанальны звяз паміж Польшчай і Вялікім Княствам Літоўскім ператвараў у рэальны звяз. Дакумент атрымаў назву Люблінская Унія. Гэта было адзінае такога роду пагадненне ў свеце. Прычынаў, якія прывялі да Уніі было некалькі.


Нарастаючая агрэсія і ваенныя дзеянні з боку Масквы прывялі да надзвычайна цяжкага становішча ў Вялікім Княстве Літоўскім. Быў страчаны кантроль над значнай часткай Інфлянтаў, здадзены Полацк. Стала відавочна, што аднаасобна спыніць агрэсію Маскоўскай дзяржавы, а тым больш вярнуць страчаныя землі Княства не можа.


Усё большая колькасць шляхты ВКЛ хацела мець такія прывілеі, як шляхта ў Польшчы.
Кароль і Вялікі Князь ВКЛ Жыгімонт Аўгуст быў прыхільнікам Уніі, бо акрамя іншых прычын, было яшчэ прадчуванне згасання дынастыі Ягелонаў з-за адсутнасці нашчадкаў, пасля чаго быў магчымы разрыў нават персанальнай уніі паміж Княствам і Каралеўствам.


Шляхта польская таксама мела свае прычыны да заключэння Уніі. Гэта пагроза і канкурэнцыя з германскім уплывам і больш выгадная эканамічная экспансія на ўсход.


Супраць уніі з Польшчай у першую чаргу быў род Радзівілаў, які фактычна кіраваў ВКЛ замест Жыгімонта Аўгуста. Радзівілы і многія іншыя магутныя роды літоўскія не хацелі паслаблення сваёй улады і ўплываў.


Але ўсё больш пагрозлівая небяспека, пачынаючы з 1558 г. з боку Масквы, прычынілася да ўзросту праўнійных настрояў у ВКЛ. З канца ХV і пачатку XVI веку Масква захапіла 120 тыс км2 усходніх земляў Вялікага Княства. У выніку трох войн да 1537 г. дайшло да страты Смаленска. Але найцяжэйшай была вайна з Іванам Жахлівым за Інфлянты. Па ўтраце ў 1563 г. Полацку Жыгімонт Аўгуст прыспешыў працу над уніяй. У 1564 г. Радзівіл «Рыжы» атрымаў перамогу над маскалямі на рацэ Уле, што прывяло да часовага зацішша.


Сталая дапамога Польскага войска ў змаганні з Масквой спрыяла пашырэнню ўнійных настрояў. Але падчас першых перамоваў, якія адбыліся10 студзеня 1569 г. да паразумення не дайшло. Палякі хацелі аб’яднання ў адну дзяржаву, ліцвіны жадалі незалежнасці ў звязе. Пералом адбыўся пасля амаль шасцітыднёвых размоваў, дыспутаў і спораў. Не згаджаючыся на інкарпарацыю, ліцвіны ноччу 1 сакавіка 1569 г. на чале з Радзівілам «Рыжым» пакінулі Люблін. Перамовы закончыліся безвынікова. У адказ на гэта 5.3.1569 Жыгімонт Аўгуст выдае Указ аб далучэнні Падляшша да Польшчы. 26.4 1569 зьявіўся Указ аб далучэнні Валыні, а 5.6. 1569 інкарпараванае ў склад Польшчы Кіеўскае ваяводства. Наканец 1.6.1569 у склад Польшчы ўвайшло Падолле. Так абкарнанае ВКЛ не магло самастойна змагацца з Масквой. Альтэрнатывы не стала і пад ціскам сярэдняй шляхты магнаты Літвы вярнуліся ў Люблін. У складзе дэлегацыі былі стараста Жамойцкі Ян Хадкевіч, падканцлер Літоўскі Яўстафій Валовіч, крайчы Крыштоф Радзівіл Пярун, падчашы Мікалай Кішка, Кашталян Віцебскі Дамінік Пац. З гневам і крыўдаю дэлегаты абвінавачвалі паставу караля і палякаў. «Менавіта крыло нам адсеклі» – казаў Жмудзкі стараста. Але было зразумела, што агульнае паразуменне дасягнутае. У часе аўдыенцыі ў караля 27 чэрвеня Ян Хадкевіч выказаў ад імя Вялікага Княства Літоўскага згоду на Унію. Стораны склалі прысягу Уніі 1 ліпеня і абмяняліся актамі, выданымі Сеймам каронным і Сеймам Літоўскім. Актам Люблінскай Уніі абвяшчалася аб’яднанне на аснове роўнасці Польшчы (Кароны) і ВКЛ (Літвы, або Княства) у федэратыўную дзяржаву – Рэч Паспалітую Абодвух Народаў. Абедзве дзяржавы захоўвалі свой суверэнітэт. Сувэрнітэт ВКЛ быў умацаваны Статутам Вялікага Княства Літоўскага 1588.


Урачыстае святкаванне 300-ай гадавіны заключэння Польска–Літоўскай уніі, арганізаванае ў Кракаве ў 1869 годзе, павінна была звярнуць увагу Еўропы на сітуацыю Польшчы і Літвы пасля падзення Студзеньскага Паўстання. Публічную дэманстрацыю забараніла паліцыя. Адзінай падзеяй у гонар юбілею было экспанаванне з жніўня да сярэдзіны верасня ў Кракаўскіх Сукенніцах карціны Яна Матэйкі «Люблінская Унія».


Ян Матэйка адлюстраваў момант падачы дэпутатамі прысягі. Кароль Жыгімонт Аўгуст стаіць пасярод сходу. У паднятай руцэ ён трымае распяцце. На каленях з аголенаю шабляй стаіць гетман Мікалай «Руды» Радзівіл, лідар літоўскай алігархіі. Пагружаны ў малітву яшчэ адзін былы праціўнік Уніі Маршалак вялікі каронны Ян Хадкевіч (з пераплеценымі рукамі, апрануты ў бардовы халат). З рукой на Евангеллі стаіць на каленях кашталян кракаўскі Марцін Збароўскі. У другой руцэ трымае дакумент з тэкстам Уніі. На самай справе ён ужо на працягу 4 гадоў не жыў, але быў гарачым прыхільнікам Уніі і гэтым тлумачыцца Яго прысутнасць на карціне. Біблію трымае прымас Якуб Уханьскі. Змест клятвы чытае біскуп Кракаўскі Філіп Паднеўскі, які стаіць за прымасам. Таксама на каленях Мікалай Мялецкі ў даспехах з гетманскай булавой у правай руцэ. На самай справе, годнасць гетмана вялікага кароннага атрымаў толькі ў 1578 годзе. Злева ад караля спаўзае з крэсла віленскі біскуп Валяр'ян Пратасевіч. З-за стану здароўя і ўзросту не прысутнічаў у Любліне. Падтрымлівае яго Ян Ласкі таксама не быў у Любліне, таму што ён памёр у 1560 г.


У чырвоным адзенні на крэсле сядзіць кардынал Станіслаў Хозіуш. Абапіраецца на яго крэсла ваявода Пазнаньскі Лукаш III Гурка, якога таксама не было ў Любліне., З Маршалковскім жэзлам Маршалак вялікі каронны Ян Фірлей.


У глыбіні паднятай рукой просіць слова прускі прынц Фрыдрых Альбрэхт Гогенцоллерн.


У правай частцы карціны стаіць сястра караля Ганна Ягелонка, яе не было ў Любліне, але размяшчэнне яе ў кароне на галаве сімвалізуе працяг дынастычнай палітыкі Ягелонаў.


Апрануты ў чорнае барадаты персанаж – Андрэй Фрыч Маджэўскі, Аўтар твора «Аб направе Рэспублікі». Выступаў у абарону сялян, таму Матэйка намаляваў побач селяніна, які з захапленнем глядзіць на тое, што адбываецца. Постаць селяніна тут сімвалічная, не адпавядае ні гістарычным рэаліям, ні адлюстроўвае рэальныя лёсы сельскага насельніцтва ў перыяд Уніі.


Герб з Арханёлам Міхаілам, гербам Русі, трымае ў руках будучы кашталян Брацлаўскі князь Міхаіл Вішнявецкі (пам. 1616). Ён сімвалізуе землі, якія ў той час далучыў да Кароны кароль Жыгімонт II Аўгуст. Князь даў пачатак вялікаму і магутнаму роду Вішнявецкіх. Побач з князем стаіць ваявода Брацлаўскі (1566-1571), палявы гетман літоўскі (1567-1571), князь Раман Сангушка. Матэйкі, жадаючы спасылацца на пазнейшыя, сямнаццатага стагоддзя поспехі войскаў Рэспублікі, сімвалам якіх былі гусары, адзеў Сангушку ў гусарскія даспехі і крылы


Пасля прэзентацыі ў Кракаве «Люблінская Унія» была паказана ў Львове, Вене, Празе і Парыжы (падчас Салона ў 1870 г.). У сталіцы Францыі Матэйка быў узнагароджаны ордэнам Ганаровага легіёна. У 1877 годзе «Люблінскі Унія» за 18 000 Рэйнскіх злотых, сабраных грамадзянамі, была набыта для польскага народа.
У цяперашні час карціна выстаўлена ў Музеі Люблінскага замку


У Польшчы 450-годзе Люблінскай Уніі адзначаецца як значнае дзяржаўнае свята. У праграму святкавання «Ад Люблінскага Уніі да Еўразвязу» уваходзіць арганізацыя шэрагу культурных мерапрыемстваў, канцэртаў, выстаў, спектакляў і канферэнцый, арганізаваных на працягу года. Асноўныя ўрачыстасці запланаваны на перыяд 1 мая-1 ліпеня 2019 года, ахопліваючы зоны двух важных юбілеяў: 15-годдзе ўступлення Польшчы ў Еўрапейскі Саюз (1 мая), а таксама 450-годдзе падпісання Люблінскай Уніі (1 ліпеня). У арганізацыю мерапрыемстваў актыўна ўключыліся партнёрскія і сяброўскія гарады, школы і ВНУ, а таксама шэраг навуковых і культурных устаноў як дома, так і за мяжой. Запланавана боль за паўсотні марапрыемстваў Дзяржаўнага ўзроўню. Актыўна працуе і Польская пошта.
Першая марка, прысвечаная Люблінскай Уніі выдадзена поштай Сярэдняй Літвы ў 1921 годзе


У 1938 г. у 20-ую гадавіну здабыцця Незалежнасці Польшчы выдадзена гістарычная серыя марак., сярод якіх марка, прысвечаная Люблінскай Уніі
Паштовая марка з відарысам абеліска ў гонар Люблінскай Уніі ў Любліне была ўведзена ў абарот у 2004 г. напярэдадні ўступлення Польшчы ў Еўрапейскі Саюз пад гаслам «Ад Люблінскай Уніі да Еўрапейскага Звязу»


На пярэднім плане фрагмент помніка Люблінскай уніі. Абеліск быў пабудаваны ў 1826 годзе па ініцыятыве Станіслава Сташыца. Важным элементам помніка з'яўляецца пазалочаны барэльеф долата Паўла Малінскага, які адлюстроўвае алегорыю садружнасці двух народаў: Польскага Каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага, у выглядзе двух жанчын, якія трымаюць свае рукі ў сяброўскіх абдымках. На другім плане фрагмент Люблінскага замка, дзе падчас Сейма 1569 г. кароль сустракаўся з дэпутатамі, тут адбылася цырымонія прысягі Люблінскай Уніі.


У 2005 годзе поштай Летувы выдадзены паштовы марачны ліст з маркай, на якой размешчаны відарыс Акту Люблінскай Уніі і надрукавана дата 1569

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Да 450-годдзя Польская Пошта падрыхтавала цэлы шэраг выпускаў. Каб моладзь ведала гісторыю краіны, запланаваны Агульнапольскі моладзевы конкурс філатэлістычны. Галоўным паштовым выпускам будзе блок з выявай манументальнага палатна Яна Матэйкі

Scroll to top