8 верасня Міністэрства культуры РБ праінфармавала Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт аб неабходнасці "прыняць меры па прыпыненню работ або іншай дзейнасці, якая можа прывесці да пагаршэння тэхнічнага стану, а таксама да навукова неабгрунтаванага змянення ці пагаршэння ўмоў успрымання" будынка-помніка канструктывізму па вул. Горкага, 29 (вядомага больш, як крама "Гарачы хлеб").

 Дадзеныя меры павінны дзейнічаць "да моманту прыняцця рашэння аб неабходнасці надання яму [будынку "Гарачы хлеб"]... статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці".

Гэта азначае, што ўсе працы, якія могуць адбывацца гэтымі днямі на тэрыторыі згаданага будынка, пярэчаць дзейснаму беларускаму заканадаўству і з'яўляюцца грубым і свядомым (!)парушэннем апошняга.

Паведамленне Міністэрства культуры

Scroll to top