У другой палове XIX стагоддзя пачаўся новы этап у развіцці фізікі. Паступова на змену механістычнай карціне Сусвету, гаспадыняй у якой была механіка Айзэка Ньютана, прыходзіць электрамагнітная карціна з прынцыпова новымі ўяўленнямі аб руху, прасторы і часе. Пераход ад класічнай фізікі характарызаваўся не толькі ўзнікненнем новых ідэяў, адкрыццём новых нечаканых фактаў і з’яваў, але і пераўтварэннем яе духу ў цэлым, узнікненнем новага спосабу фізічнага мыслення.
Асобныя часткі фізікі ўяўлялі сабою ўзаемазвязаную сістэму, якая аб’ядноўвалася механікай Ньютана і электрадынамікай Максўэла — Лёрэнца. Сваім сучаснікам фізіка здавалася амаль завершанай навукай. Значныя змены адбыліся і ў арганізацыі фізічных даследванняў. Фізіка пераставала быць навукай, якую ствараюць паасобныя людзі. Яна выходзіла за межы пісьмовага стала і асобнага фізічнага кабінета. Вучоны-аматар, вучоны-адзіночка пераставаў быць тыповай постаццю. Было відавочна, што далейшае развіццё гэтай складанай навукі пра законы прыроды магчымае толькі агульнымі намаганнямі людзей, апантаных сваёй справай.
Характэрная рыса таго часу — адкрыццё фізічных лабараторыяў і нават інстытутаў, стварэнне навуковых таварыстваў і спецыялізаваных фізічных часопісаў. Першынствавалі тут вучоныя Нямеччыны. Першае фізічнае таварыства было ўтворанае ў Берліне ў 1856 годзе. У 1868 годзе пры Пецярбургскім універсітэце было арганізаванае Расейскае фізічна-хімічнае таварыства. Цікава, што адным з яго заснавальнікаў быў родны брат Жыгімонта, Эдвард Урублеўскі, выпускнік, a потым прафесар Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута. Сярод першых спецыялізаваных навуковых часопісаў трэба прыгадаць “Annalen der Physik und Chemie”, “Annalen der Physik”. У 1840 годзе на фізічна-матэматычным факультэце Берлінскага універсітэта з’яўляецца новае структурнае ўтварэнне — фізічная лабараторыя. Ініцыятарам яе арганізацыі і кіраўніком быў Г.Магнус. У сценах гэтай лабараторыі, якая паступова папаўнялася першакласнымі прыладамі для навуковых даследванняў, студэнты універсітэта рабілі свае першыя самастойныя, яшчэ няўпэўненыя, крокі ў навуцы. Складаныя законы оптыкі і магнетызму, электролізу і тэрмаэлектрычнасці станавіліся такімі простымі і відавочнымі, калі можна было ўласнымі рукамі праверыць іх справядлівасць і калі добрымі дарадчыкамі ў гэтай справе з’яўляюцца Г.Гельмгальц, Р.Кляўзіюс ці А.Кундт. Жыгімонту Урублеўскаму пашчасціла, што яго першымі настаўнікамі былі гэтыя цудоўныя людзі і таленавітыя вучоныя.
Суровы прысуд дактароў — год не пісаць і не чытаць не вельмі палохаў Жыгімонта. Цяпер ужо нішто не магло адсунуць юнака ад запаветнай мары. Нібыта губка, ягоны дапытлівы розум усмоктвау усе тое новае, пра што распавядалі выкладчыкі. Шмат хто з фізікаў запомнілі сімпатычную постаць ураджэнца Горадні, яго сур’ёзнае стаўленне да навуковых справаў, тую цікавасць, якую ён праяўляў да многіх старонак інтэлектуальнага жыцця Нямеччыны.
Абмежаваныя матэрыяльныя сродкі вымушалі юнака ў першых гадах знаходжання за мяжой да атрымання месца ў фізічнай лабараторыі не толькі весці надта сціплы лад жыцця, але нават і адмаўляць сабе ў самым неабходным. Невялікая дапамога з боку небагатых родных ды сціплыя ганарары за навукова-папулярныя артыкулы ў часопісе “Сын Отечества” (выдаваўся ў Пецярбурзе) — вось тыя сродкі, што меў ён у Берліне.

Пройдзе час, і з вялікаю асалодаю Жыгімонт Уруб- леўскі будзе ўспамінаць тыя гады — складаныя, але такія шчаслівыя для яго як для будучага навукоўца, калі ён упершыню адчуў, што такое сапраўдная навука, што значыць навуковая школа дпя фармавання твайго светапогляду, умення думаць і аналізаваць, для вызначэння ўласнага месца ў навуцы.
Нават пасля знаёмсгва з Г.Магнусам, правя- дзення першых самастойных эксперыментаў Жыгімонта Урублеўскага не пакідала захапленне тэорыяй утварэння Сусвету. Ён не толькі не забыўся на сваю касмалагічную тэорыю, a нават наадварот: дапрацаваў яе і наважыўся азнаёміць з асноўнымі яе пастулатамі карыфеяў навукі і выслухаць іх заўвагі і меркаванні. 3 гэтай мэтаю ў жніўні 1871 года пад час канікулаў малады навуковец прыязджае ў Гайдэльбэрг.
У тым часе прафесарам Гайдэльбэргскага універсітэта быў Густаў Кірхгаф, будучы член Берлінскай Акадэміі навук, творца механічнай тэорыі цеплыні, якога таксама вельмі займалі пытанні, ці ёсць сэнс разглядаць Космас як целае, як фізічную ці астранамічную сістэму, дзе межы скарыстання ўжо адкрытых фізічных законаў. Яму і падаў свае развагі пра новую касмічную тэорыю малады Урублеўскі. Г.Кірхгаф прачытаў іх і паставіўся вельмі і вельмі скептычна, пэўна ж, і не здагадваючыся, што з аўтара гэтай памылковай тэорыі з цягам часу вырасце вучоны, які заявіць пра сябе фундаментальнымі працамі.
Яшчэ менш надзей засталося пасля сустрэчы з прафесарам Кляўзіюсам у Боне. Аднак гэтыя восеньскія канікулы не былі толькі часам расчараванняў. Жыгімонт не атрымаў спачувальных словаў, на якія так разлічваў. Але хіба гэта магло стаць перашкодай на шляху пошукаў у лабірынце ведаў для яго творчага, дапытлівага розуму! Ён не губляе надзеі правесці эксперыменты, каб даказаць слушнасць канцэптуальных палажэнняў сваёй касмічнай тэорыі.
У кастрычніку юнак вярнуўся ў Берлін. Тым часам фізіку ў Берлінскім універсітэце пачынае чытаць Г.Гельмгальц. 3 ім і намерыўся параіцца Ж.Урублеўскі наконт сваёй тэорыі. Мэтр уважліва прачытаў нататкі і без усялякіх заўваг параіў хлопцу пачаць працу ў фізічнай лабараторыі, назваўшы эксперыменты, якія павінны былі растлумачыць Жыгімонту ягоныя памылкі. Такое стаўленне прафесара паказала сапраўдны шлях да навукі. 3 часам заняткі фізікай, першыя самастойныя эксперыменты па дыфузіі газаў паступова адсунулі касмічную тэорыю на другі план. Потым ён нават ніколі і не ўспамінаў пра яе.
Ha працягу двух навучальных семестраў Жыгімонт Урублеўскі працаваў у лабараторыі прафесара Гельмгальца, a потым перасяліўся ў Мюнхен. У гэтым часе фізіку ў Мюнхенскім універсітэце выкладаў Ф.Жаллі — цудоўны зксперыментатар, даследнік законаў малекульнай фізікі і фотаметрыі.
Чаму Мюнхен? Крок гэты ў значнай ступені быў вымушаны. Матэрыяльнае становішча Ж.Урублеўскага было складанае, a для таго, каб атрымаць дазвол працаваць у эксперыментальнай лабараторыі універсітэта, рабіць нейкія самастойныя доследы, трэба было плаціць 160 марак на год. Ён разаслаў лісты да прафесараў нямецкіх універсітэтаў, прапанаваў ім свае паслугі як асістэнта ўзамен на месца ў фізічнай лабараторыі і магчымасць эксперыментальнай працы. Ha гэтыя шматлікія лісты адказаў толькі адзін Ф.Жаллі, які яшчэ не быў гэтак вядомы, як Кляўзіюс ці Гельмгальц, але як дыдактык і педагог ён мала саступаў ім. Жаллі першым уводзіць практычныя заняткі для студэнтаў універсітэта, адчуўшы, што без іх немагчымы паспяховы працэс навучання сучаснай фізіцы.
“У Жаллі была добрая школа для вучоных-пачаткоўцаў, і ён быў бадай што першым, хто распачаў рзгулярнае выкладанне практычнай фізікі і тэарэтычных метадаў фізічных даследванняў. Сёння цяжка знайсці ў паўднёвай Нямеччыне, a перш-наперш у Баварыі, каго-небудзь, нават сярод настаўнікаў матэматыкі і фізікі гімназіяў, хто не працаваў у лабараторыі Жаллі. I зараз яшчэ той знакаміты даследнік прыроды і вялікі майстар на полі дасканалых вымярэнняў і дакладных метадаў даследвання не зважае на свае сталыя гады і кіруе з энергіяй юнака ў сваёй лабараторыі працай больш чым пяцідзесяці практыкантаў“. Так праз гады пісаў пра свайго настаўніка Жыгімонт Урублеўскі.
Ф.Жаллі з вялікай цікавасцю паставіўся да маладога навукоўца і ўзяў самы непасрэдны ўдзел у фармаванні яго навуковай будучыні. Два гады Ж.Урублеўскі працаваў у прафесара і ў лютым 1874 года паспяхова вытрымаў экзамен і абараніў дысертацыю пад назовам “Эксперыментальнае даследванне магчымасці ўзбуджэння злектрычнасці механічнымі сродкамі” на ступень доктара філасофіі з найвышшаю адзнакаю “summa cum laude”. Гэта быў першы поспех, пра які так марыў малады даследнік.
За першым крокам быў зроблены другі — зноў з дапамогаю прафесара Ф.Жаллі. У Страсбургу, на кафедры фізікі універсітэта, якую ўзначальваў прафесар А.Кундт, адкрылася вакантнае месца асістэнта. Ha гэтую пасаду і рэкамендаваў Жаллі маладога, дапытлівага чалавека.
-
Kategoria: Content - Belarusian
-
Opublikowano: 08 lipiec 2026
Ostatni
- Частка 5. Кіштымаў Андрэй, Гапоненка Вольга. Уладар гранічнага холаду: Жыгімонт Урублеўскі.
- Частка 4. Кіштымаў Андрэй, Гапоненка Вольга. Уладар гранічнага холаду: Жыгімонт Урублеўскі.
- Частка 3. Кіштымаў Андрэй, Гапоненка Вольга. Уладар гранічнага холаду: Жыгімонт Урублеўскі.
- Частка 2. Кіштымаў Андрэй, Гапоненка Вольга. Уладар гранічнага холаду: Жыгімонт Урублеўскі.
- Частка 1. Кіштымаў Андрэй, Гапоненка Вольга. Уладар гранічнага холаду: Жыгімонт Урублеўскі.
- Сага пра Гродна і яе аўтар
- Як амерыканцы разглядалі Гродна са стратасферы
- Ігар Трусаў. Гродзенскае гета
- Гродзенцы ў эміграцыі пачатку ХХ ст.
Popularny
- Motocykle z Grodna
- Grodzieńska Fabryka Tytoniowa
- Podróż ścieżkami Królów
- Dawny Bank Polski – ciekawy wzór architektuty funkconalistycznej
- Андрэй Шулаеў. ГІСТОРЫКА-АРХІТЭКТУРНАЕ АБГРУНТАВАННЕ АДНАЎЛЕННЯ КАНСТРУКЦЫІ ГАЛОЎНАГА ЎВАХОДУ Ў КАРАЛЕЎСКІ ПАЛАЦ 2-Й ПАЛОВЫ XVI – 1-Й ПАЛОВЫ XVII СТСТ. У АНСАМБЛІ СТАРОГА ЗАМКА Ў Г. ГРОДНА