Жалудок – адзін з самых старых населеных пунктаў Гродзеншчыны. Крыніца, дзе ўтрымліваецца першая згадка пра яго – даволі незвычайная. Крыжакі, якія бесперапынна ваявалі з Вялікім княствам Літоўскім, пасылалі ў Прынямонне сваіх шпіёнаў, якія пад выглядам купцоў разведвалі дарогі да вялікіх гарадоў княства – Гродна, Вільні, Навагрудка, Коўна. Вярнуўшыся ў Ордэн шпіёны спісвалі маршруты, згадваючы ўсе меншыя населеныя пункты, праз якія трэба было ісці да вялікіх гарадоў.

Палацава-паркавы комплекс у Свяцку з'яўляецца найбольш важным матэрыяльным сведчаннем дзейнасці рода Валовічаў на Гродзеншчыне. Нельга таксама ўявіць сабе развіццё гістарычнага турызму ў Гродзенскім раёне без аднаўлення гэтага каштоўнейшага помніка архітэктуры, аналагічнага якому няма на абшары ўсёй вобласці. Менавіта таму вывучэнне гісторыі Свяцка Валовічаў, пошук новых крыніц, з'яўляюцца актуальнай задачай не толькі для гісторыкаў і мастацтвазнаўцаў, але і для ўсіх тых асобаў і інстытуцый, якія плануюць прыняць удзел у адраджэнні палаца.

12 снежня 1988 года на Беларусь прыехала афіцыйная камісія з суседняй краіны. Яе ўзначальваў дырэктар Каралеўскага замка ў Варшаве, прафесар Аляксандр Гейштар, гісторык. У склад дэлегацыі ўваходзілі: прафесар Тадэвуш Дзержыкрай-Рагальскі, антраполаг; доктар Марэк Квяткоўскі, гісторык мастацтвазнаўства; доктар Тадэвуш Поляк, рэстаўратар; прафесар Анджэй Загорскі, гісторык; магістр Яцэк Рулевіч, юрыст з Міністэрства культуры і мастацтва; доктар Збігнеў Пяноўскі, археолаг; рэдактар і публіцыст Збігнеў Сьвенх; рэдактарка і публіцыстка Аляксандра Згажэльска; фотаграфікі Адам Буяк і Эдвард Граховіч; консул Генрык Каліноўскі з Генеральнага Консульства ПНР у Мінску.

Працы па рэканструкцыі аб’екта матэрыяльнай нерухомай гісторыка-культурнай спадчыны “Комплекс Старога замка:” (шыфр 411Г000003, катэгорыя 1), што былі распачатыя ў 2015 г., маюць праводзіцца на аснове распрацаванай спецыялістамі і зацверджанай праектнай дакументацыі. Да таго, “Праектныя работы на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выконваюцца на падставе матэрыялаў навукова-даследчых работ” (арт. 113 п.2 Кодэксу аб культуры РБ). Гэта неабходна дзеля папярэджання неабгрунтаванага ўмяшальніцтва ў аб’ект спадчыны, а таксама дзеля пазбягання выпадковых і неабгрунтаваных аўтарскіх зменаў у аб’екце, што не грунтуюцца на яго вывучэнні.

W lutym 1932 r. „Gazeta Grodzieńska” nadrukowała informacje, że w domu Nr 4 przy ulicy Poniatowskiego w Grodnie zamieszkał jakiś tajemniczy duch. Duch ten, jak pisano, przenosił rzeczy po domu, wylewał gorącą wodę z czajnika i wydawał różne dziwne dźwięki. Przywid najbardziej lubił młodego syna właścicieli Witolda Gerutto.