Harodnia.com - гісторыя і архітэктура Гродна

  • Home

Вольга Сабалеўская. Спрадвечныя іншаземцы. Частка 7. ГАРАДЗЕНСКІЯ ДАБРАЧЫНЦЫ

Нішто так добра не характарызуе маральныя якасці чалавека, як яго адносіны да слабейшага, хворага, бездапаможнага. Кожны разумее, што дапамагаць трапіўшаму ў бяду добра і шляхетна, але толькі некаторыя народы ўзвялі міласэрнасць на ўзровень рэлігійнага закона.

Read more ... Add new comment
Category: Content - Belarusian
Published: 16 July 2025

Вольга Сабалеўская. Спрадвечныя іншаземцы. Частка 6. ШЛЯХ ДА ВЕДАЎ

Выхаванне адукаванага падрастаючага пакалення было адной з галоўных турбот яўрэйскага грамадства. Вучоныя мелі высокі грамадскі статус, а прысутнасць сярод сваякоў высокаадукаванага чалавека ўзвышала аўтарытэт усёй сям'і. "За знаўцу талмуда, хаця б ён і быў сынам бедняка, яўрэйскі багацей ахвотна аддасць сваю дачку і дасць за ёю вялікі пасаг, кожны ганарыцца ўступленнем у радство з вучоным талмудыстам, лічыць за шчасце і пасля смерці быць пахаванымі каля праху талмудыста і плаціць за гэта вялікія грошы”, - піша А.А.Аляксееў.

Read more ... Add new comment
Category: Content - Belarusian
Published: 09 July 2025

Вольга Сабалеўская. Спрадвечныя іншаземцы. Частка 4. ПОБЫТ ГАРАДЗЕНСКАГА ЯЎРЭЙСКАГА КВАРТАЛА 

З часоў сярэднявечча яўрэі сяліліся ў Гародні ў асобным раёне. Пра яго старажытнасць сведчыць прывілей Уладзіслава IV ад 1619 года, які называе і "вуліцу Жыдоўскую, што ляжыць пасярод Замкавай". Тут знаходзіўся грамадскі цэнтр суполкі з галоўнай каменнай сінагогай, якую яўрэі "са старажытных часоў мелі тут”, малітоўнымі дамамі ІІ і ІІІ разрадаў, рэзідэнцыі заможных. Нават у другой палове ХІХ стагоддзя тут захоўваўся дух замкнёнасці і ізаляванасці. Вось як апісвае яго сучаснік: "Апынуўшыся ў гэтым гета, вы адчуваеце сябе нібыта адрэзаным ад астатняга свету.

Read more ... Add new comment
Category: Content - Belarusian
Published: 25 June 2025

Вольга Сабалеўская. Спрадвечныя іншаземцы. Частка 5. РЭЛІГІЙНАЕ ЖЫЦЦЁ ГАРАДЗЕНСКІХ ЯЎРЭЯЎ

Абсалютная большасць прадстаўнікоў яўрэйскай супольнасці Гародні на працягу апошняй чвэрці XVIII-XIX стагоддзя вызнавала іўдаізм. Па сваёй сутнасці ён з'яўляўся не толькі рэлігіяй, але асаблівай этыкай і ладам жыцця. Запаветы іўдаізму распаўсюджваліся не толькі на набажэнства, але і кіравалі міжчалавечымі зносінамі, дабрачыннасцю, уплывалі на інтэлектуальнае жыццё, мастацкую творчасць, правілы добрага тону, клапаціліся пра здароўе і правільнае харчаванне народа.

Read more ... Add new comment
Category: Content - Belarusian
Published: 02 July 2025

Вольга Сабалеўская. Спрадвечныя іншаземцы. Частка 3. У ВІХУРЫ ПАЛІТЫЧНЫХ ПАДЗЕЙ

На працягу канца XVIII - XIX стагоддзяў расійскія яўрэі заставаліся ў непаўнапраўным становішчы "паўграмадзян", якое перашкаджала актыўнаму ўдзелу ў грамадскім жыцці краіны. Для іх існаваў толькі адзін варыянт палітычнай дзейнасці — праца ў органах мясцовага самакіравання. Прыём падданых іўдзейскага веравызнання ў склад магістратаў і мясцовых дум дазволіла яшчэ Кацярына II, знізіўшы, праўда, іх долю да 1/3 незалежна ад колькасці яўрэяў у населеным пункце. Нягледзячы на ўсе абмежаванні, яўрэі пакінулі свой след у палітычнай гісторыі Гародні.

Read more ... Add new comment
Category: Content - Belarusian
Published: 18 June 2025
  1. Вольга Сабалеўская. Спрадвечныя іншаземцы. Частка 2. ГАРАДЗЕНСКАЯ “ТАЛМУДЫЧНАЯ РЭСПУБЛІКА” І ЯЕ НАСЕЛЬНІЦТВА
  2. Вольга Сабалеўская. Спрадвечныя іншаземцы. Частка 1.
  3. Гродненский военный лагерь 1705 – 1706 гг.
  4. Первое упоминание про Городен - 1127 год

Page 1 of 6

  • Start
  • Prev
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • Next
  • End
  • Беларуская
  • Polska
  • Deutsch
  • English (UK)

Menu

  • Main page
Copyright © 2025 harodnia.com - гісторыя і архітэктура Гродна. All Rights Reserved. Designed by SmartAddons.Com
Joomla! is Free Software released under the GNU General Public License.
Scroll to top