У Гродне пабывала нямала сусветна вядомых знакамітасцей, але ці тут бываў сціплы канонік Мікалай Капернік, які ўвайшоў у гісторыю як стваральнік геліяцэнтрычнай сістэмы, – дакладна невядома. Тым не менш нейкі час таму з’явіліся даволі важкія падставы гаварыць, што ў нашым Прынёманні знакаміты астраном такі пабываў.

Сколько вы можете назвать поколений своих предков? Знаете, например, имена своих прапрадедушек или хотя бы какие-нибудь факты из их жизни? Большинство наверняка ответит отрицательно. А вот среди нас живут ничем не примечательные на первый взгляд люди, которые знают свою родословную на много-много поколений, на сотни лет в прошлое…

Узнікненне ў Гродне першага на тэрыторыі сучаснай Беларусі музея натуральнай гісторыі звязана з адкрыццём у 1776 г. медычнай акадэміі. У сувязі з гэтым гродзенскі стараста Антоній Тызенгаўз запрасіў з Ліёна прафесара Ж. Э. Жылібера. У дагаворы, заключаным паміж імі 9 мая 1776 года ёсць пункты 6 і 7, якія прадугледжвалі стварэнне музея натуральнай гісторыі і вывучэнне прыродных багаццяў Вялікага княства Літоўскага з выданнем прац.

Першы ў Гродна каталіцкі прыхадскі (Фарны) касцёл Прачыстай Божай Мацеры быў заснаваны князем Вітаўтам і знаходзіўся на заходнім баку Старога рынка. Упершыню храм упамінаецца ў грамаце, выданай Вітаўтам у 1389 г. гродзенскім яўрэям, дзе гаварыцца аб “касцельных пляцах і Каталіцкіх могілках”.

Калі пайсці на поўнач па грунтоўцы ад парафіяльнай вёскі Селіванаўцы ў Гродзенскім раёне, то праз два кіламетры, на ўзвышшы пад назвай Міхалова, перад вамі адкрыецца адзін з самых прыгожых краявідаў Гродзеншчыны. На поўначы і ўсходзе лясныя прасторы Гродзенскай і Аўгустоўскай пушчаў? сярод якіх бачныя вежы касцёла ў Гожы, а на поўдні лінія высокіх пагоркаў Гродзенскага ўзвышша з вёскай Селіванаўцы і парафіяльным касцёлам. З канца XVIII ст. рыма-каталіцкія парафіі ў Гожы і Селіванаўцах існуюць асобна, але на працягу больш чым трохсот гадоў усе гэтыя абшары належалі да парафіі ў Гожы, якая разам з Гожскім (Ожскім, Пераломскім) паветам цягнулася аж да прускай мяжы далёка на захадзе.

Scroll to top