Аблвыканкамаўскія чыноўнікі пачалі будаўніцтва ўласнага басейна з банькай і спартыўным залам.
Фінансавы крызіс крочыць па планеце. Яго наступствы ўжо добра адчуваюцца і ў нашай краіне. Скарачаюць працоўных на заводах, людзі працуюць няпоўны працоўны дзень, замарожаныя заробкі для лекараў і настаўнікаў… Здаецца, трэба дружна, усёй краінай, трошкі паэканоміць. Пра гэта крычаць і разнастайныя беларускія чыноўнікі. Але як звычайна, патрэба «падціснуць дзягі» тычыцца ўсіх, але толькі не самых крыкуноў. У самы разгар крызісу ў двары аблвыканкама пачаў вельмі хутка расці чарговы шэдэўр гарадзенскай архітэктуры – капітальны будыначак з доўгімі вузкімі вокнамі. “Мабыць, будуюць архіў для такой саліднай і паважанай установы, як аблвыканкам”, – заўважыў адзін знаёмы.
Будынак насамрэч нагадвае архіў, аднак яго сапраўднае прызначэнне высветлілася пасля некалькіх размоваў са знаёмымі чыноўнікамі. Напружаныя барацьбой з крызісм гарадзенскія чыноўнікі вырашылі пабудаваць сабе пад самым носам басейн і саўну з невялічкім трэнажорным залам, каб паклапаціўшыся аб патрэбах працоўнага люду цягам дня, вечарам можна было паплюхацца ў цёплай вадзічцы, зняўшы з сябе стрэс чарачкай добрага каньяку. Цяпер не трэба ехаць некуды ў Азёры ці на Аўгустоўскі канал – месца для адпачынку чыноўнікі маюць у колькіх метраў ад кабінетаў, дзе ім даводзіцца прымаць лёсаносныя рашэнні. Тут можна і пакупацца, і пагрэцца, і добра выпіць, а калі трэба, то і з дзевачкамі добра падгуляць, ніхто ж з пралетарыяў не суне сваё чорнае рыла ў будынак, які знаходзіцца пад самым носам і аховай доблесных афіцэраў Камітэта дзяржаўнай бяспекі.
-
Катэгорыя: Жыццё горада
-
Апублікавана 09 Май 2009
Апошняе
- Аповед старых камяніц. вул. Валковіча № 23
- Duch i chłopiec z byłej Kolonii Oficerskiej
- Год Землянога Труса
- Dawny Bank Polski – ciekawy wzór architektuty funkconalistycznej
- Карта гродзенскага гета
- Кнігі па гісторыі яўрэяў у Гродне
- Праект Новы Свет 2009 года
- Вашкевич А.Ф. Трусов И.Г. Кунштат Антония Тизенгауза: история и место в пространстве современного Гродно
- Аляксандр Мілінкевіч. Гарадзенскі ратушны гадзіннік