Ёсць у горадзе добрыя архітэктары – пераважна карэнныя гарадзенцы, якія любяць свой горад. Да ліку іх адносіцца і архітэктар Аляксандар Штэн, які працуе ва ўпраўленні будаўніцтва гродзенскага гарвыканкама.

15 жніўня “Вячэрні Гродна” надрукавала адразу два артыкула з цытатамі архітэктара Штэна – “Праўнук Рабінзона” і “Віленскае скрыжаванне”. Першы артыкул – інтэрв’ю з архітэктрам, інтэлігентным і разумным чалавекам, які, скончыўшы Маскоўскі архітэктурны інстытут, вырашыў вярнуцца ў свой любімы горад. Сапраўды, гэтага архітэктара няма ў спісах знішчальнікаў Горадні, наадварот ён заступаецца за свой горад. Напрыклад, на пытанне журналіста, што ў горадзе трэба змяняць у першую чаргу, ён адказаў: “Необходим ещё один мост. Не такие это большие деньги. И потом, у нас в Гродно примерно сто тысяч человек работающих! Если бы каждый хотя бы тысячу рублей дал – это уже сто миллионов.”

Далей інфармацыя пра плануемае ўпарадкаванне кварталаў за Гараднічанкай: «Один из вариантов, предлагаемых специалистами, – заменить эту застройку невысокими блокированными жилыми домами, которые подчёркивали бы живописный ландшафт и служили фоном для исторического центра». Гарадзенцы, паглядзіце на прапанваныя здымкі – усю гэту прыгажосць прапануюць знішчыць, прапануюць знішчыць частку гістарычнага цэнтра, каб зрабіць для яго “фон”. Аднак шаноўны А.Штэн прапанаваў свой варыянт, які грунтуецца на захаванні старых дамоў і дапаўненні старой забудовы новымі дамкамі. Мае сп. Штэн і больш канкрэтныя прапановы. Гэта рэканструкцыя будынка “Рамбыттэхнікі,” упарадкаванне плошчы, што узнікла на скрыжаванні вуліц Лермантава, Цагляная, завулак Віленскі, стварэнне сквера каля вуліцы Мядовай. Галоўнае тое, што пакідаюцца старыя дамы на вуліцах Мядовая і завулку Віленскім. Спадзяемся, спадар Штэн гэтаму паспрыяе. Варта таксама заўважыць, што менавіта план Аяксандра Штэна найбольш адпавядае дэтальнаму плану рэгенерацыі Горадні, распрацаванаму БелНДІ “Горадабудаўніцтва”.

Віленская, 20

Віленская, 25а, 27

Віленская, 30, 32, 27

Віленская, 37, 33, 31, 29

Вул. Віленская

Scroll to top