Дырэкцыя кінатэатра «Чырвоная Зорка» зняла ганебную шыльду на будынку.
Матэрыял, прысвечаны халатнасці гродзенскіх чыноўнікаў у справе надпісаў на ахоўных шыльдах помнікаў архітэктуры горада, не застаўся не пачутым. Адгукнуліся найперш грамадзяне і журналісты СМІ. Нехта з грамадзян напісаў ліст у «Гродзенскую праўду». Тая адгукнулася словамі чыноўніка, які звёў свой адказ да наступнага – калі напісана, што кінатэатр пабудаваны ў 1890 годзе, то, значыць, гэта праўда. Ну але што дзіўнага, гарадзенскі чыноўнік можа нават запярэчыць законам Ньютана, калі яму толькі загадаюць гэта зрабіць. Больш акуратную пазіцыю заняла таварыш Сенчанкова (намеснік старшыні гарвыканкама, прыйшла на месца «рэканструктара» Кунаша). Тая патлумачыла, што шыльды ўсталёўваюць адказныя ўласнікі будынкаў, таму ўлада да памылак ніякага адношання не мае. Няпраўда канешне. Усім вядома, што і на Савецкай і на Замкавай шыльды ўсталёўваліся цэнтралізавана, па загаду гарвыканкама. І тым не менш ад адной арганізацыі была такі нармальная рэакцыя: ёю аказалася дырэкцыія кінатэатра «Чырвоная Зорка». Дырэктарка ў размове з журналісткай ВГ патлумачыла: «Так, змарозілі глупства». І праз дзень шыльда знікла. Спадзяемся хутка з’явіцца новая з больш праўдзівым тэкстам. Застаецца толькі пашкадаваць, што далёка не ўсе арганізацыі так клапоцяцца пра свой імідж і аўтарытэт, як гэты кінатэатр. Можам яго кіраўніцтву толькі падзякаваць.
-
Катэгорыя: Праблемы захавання спадчыны
-
Апублікавана 05 Лістапад 2009
Апошняе
- Гродненский военный лагерь 1705 – 1706 гг.
- Первое упоминание про Городен - 1127 год
- НА ПРАВАХ МАГДЭБУРГА
- ГАРАДЗЕНСКАЕ КНЯСТВА (ПАЧАТАК ГІСТОРЫІ)
- ІМЯ ГОРАДА
- Тайны семейной усыпальницы
- Андрэй Чарнякевіч Айцы горада: кіраўнікі гродзенскага магістрата ў міжваенны час і іх лёсы 1919–1939 гг.
- Старая Лента. Гродненский синематограф: забытые страницы
- В аренду предводителю дворянства или история дома на ул. Академической