Сітуацыя, якая склалася з захваннем гісторыка-культурнай спадчыны ў Гродне і найбліжэйшых ваколіцах – хроніка апошніх месяцаў, або гродзенскія чыноўнікі паміж абыякавасцю і страхам.

 Некалькі гучных заяваў, якія часта гучалі на працягу апошніх месяцаў (а маецца на ўвазе рашэнне гродзенскай тапанімічнай камісіі аб стварэнні ў горадзе вуліцы Васіля Быкава і прапіяраная справа ўнясення Аўгустоўскага канала ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА) павінны былі стварыць у вачах гарадзенцаў уражанне хаця б нейкага маруднага руху наперад. На вялікі жаль, сітуацыя не адпавядае рэчаіснасці. Як стала вядома з пэўных крыніц у гарадскім Савеце дэпутатаў, прыкладна тыдзень таму ў гарвыканкам патэлефанавалі з Мінска і ў дырэктыўным парадку загадалі не прыймаць рашэнне аб стварэнні ў горадзе вуліцы Быкава. Натуральна, нашы чыноўнікі не могуць такога загаду не паслухаць. Па ідэі, рашэнне тапанімічнай камісіі павінна прайсці яшчэ дзве інстанцыі – галасаванне на Савеце дэпутатаў і атрымаць подпіс мэра Гродна Казялкова. Такім чынам у бліжэйшы час або Савет дэпутатаў прагаласуе супраць стварэння вуліцы Быкава, або ў выніку гэтага рашэння не падпіша мэр. Праўда ёсць яшчэ адзін варыянт – чыноўнікі перапішуць пратакол чэрвеньскага паседжання тапанімічнай камісіі і ў ім ужо не будзе ніякага рашэння аб вуліцы Быкава. Варыянт фантастычны толькі на першы погляд, але не першы раз ім афармляць дакументы заднім чыслом (успомнім хоць бы знос “Гарачага хлеба” па вул. Горкага восенню 2006 г.).

Што ж тычыцца Аўгустоўскага канала, то ў спіс ЮНЕСКА канал ужо не трапіць. Адзінае, чым спрабавалі прыцягнуць увагу спецыялістаў ААН нашыя чыноўнікі – цікавая тэхналогія бетанавання некаторых частак канала, выкарыстаная ваеннымі інжынерамі Царства Польскага ў 1820-х гг. Але гэтага аказалася замала.

Пад гэта імкліва рассмоктваецца інтарэс чыноўнікаў да развіцця турызма ў вобласці ў іхнім разуменні. Па нашых звестках хутка будзе зачынены цэнтар турызма на вул. Ажэшкі. Тое ясна, паколькі цэнтар той толькі заяўляў аб нейкіх гучных ініцыятывах, а насамрэч увесь час быў зачынены на замок. Успомнім хоць бы закуп цэнтрам каля 40 ровараў для здачы іх у арэнду (дзе тыя ровары), або справу пабудовы веладарожкі ў Друскенікі і на канал (дарэчы Еўрасаюз праплочваў тыя дарожкі на 90%, у нас не знайшлося толькі 10% ад патрэбнай сумы грошай). Цэнтар ўласна і ствараўся пад еўрапейскі грант на турыстычнае выкарыстанне канала, але чыноўнікі скарыстаць з дармовых грошай не змаглі. На мінулым тыдні ў Гродне былі польскія спецыялісты па каналу, дык на сустрэчу з імі не з’явіўся ніхто з гарадскіх чыноўнікаў. Абурэнне палякаў, аднак, хутка спынілі паведамленнем аб тым, што калі з турыстычнам выкарыстаннем Аугустоўскага канала ў беларускіх уладаў нічога не пойдзе, то ёсць праект пабудаваць на канале каля пяці (!!!) гідраэлектрастанцый і здабываць з вады простую і ясную карысць…

Чыноўнікі, чыноўнікі… скажаце вы, а чаму няма ніякіх добрых грамадскіх ініцыятываў, бо лёгка вінаваціць чыноўнікаў, а самім нічога не рабіць? Што ж такія ініцыятывы ёсць, аднак ніякага нават намёка няма на іх паслядоўную рэалізацыю. Так, прапанову гродзенскіх гісторыкаў па ўсталяванні ў гістарычным цэнтры горада інфармацыйных шыльдаў чыноўнікі разглядаюць вось ужо чатыры месяцы!!! І нават не прыйшлі да нейкіх канкрэтны высноваў. Тое самае і з прапановамі гарадзенскіх веласіпедыстаў. Так і не адбылася абяцаная гродзенскім гісторыкам загадчыкам цэнтра турызма Калядой сустрэча з мэрам горада Казялковым у справе Новага Свету (пры чым ініцыятыва такой сустрэчы сыходзіла акурат ад мэра).

Хочацца таксама згадаць аб заяве гродзенскіх гісторыкаў у пракуратуру Гродзенскай вобласці, якую іх папрасілі напісаць… самі пракуроры. Справа ў тым, што ў маі гэтага года Пракуратура павінна была правесці праверку выканання ў вобласці заканадаўства аб захаванні гісторыка-культурнай спадчыны і яе супрацоўнікі праз аднаго гродзенскага архітэктара звярнуліся да грамадскіх актывістаў з просьбай напісаць ім ліст, якіб мог стаць асновай для такой праверкі. Тыя такі ліст напісалі (глядзіце ніжэй). Адказ, які прыйшоў з Пракуратуры фантастычны. Так напрыклад у справе знічшэння разных дзвераў у будынку Кастрычніцкага РАУС па вул. Карбышава №3 канстатуецца відавочнае парушэнне закона (дзверы павінны былі быць захаваны), канстатуецца, што В. Мацко ведае пра гэтае парушэнне з лістапада 2008 г., але пракуратура анічога не робіць, каб знайсці і пакараць вінаватых. Толькі сцвярджае – парушэнне ёсць. Але тое самае мы і самі можам сказаць.

Не менш цікава з незаконнымі землянымі працамі па вул. Маствая 39. Гісторыкі прасілі адказаць ці мела арганізацыя дазвол з Інстытута гісторыі на земляныя работы у выніку якіх адшукалі чалавечыя косткі, а Пракуратура толькі канстатавала факт адмовы ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факту знаходжання костак, хаця тое гісторыкаў зусім не цікавіла. Выходзіць, што закон як дышла... Калі трэба чыноўнікам ён ёсць, а калі ня трэба, то яго няма. Пакуль жа як бачым, усе развіццё нашай турыстычнай і гістарычнай справы зводзіцца да гучных лозунгаў, і не болей.

 

Прокурору Гродненской области
Морозову Виктору Николаевичу

Уважаемый Виктор Николаевич!

Исторический центр города Гродно чрезвычайно богат памятниками архитектуры и истории. Он целиком внесён в Государственный список историко-культурных ценностей Республики Беларусь, утверждённый Советом Министров в 2008 г. под номером 411Е000002. Внесены в этот список и ряд особо ценных зданий. Несмотря на заботу государства о сохранении архитектурного наследия республики можно привести целый ряд примеров, когда историко-культурные ценности умышленно целиком или частично разрушаются, перестраиваются до неузнаваемости или, брошенные собственниками, на протяжении многих лет постепенно разрушаются без срочной консервации или ремонта. В свою очередь «ремонтируемые» историко-культурные ценности годами стоят без крыш. Также в историческом центре города проводятся несанкционированные Институтом Истории Академии наук РБ земляные работы, что приводит к потере археологических слоёв. В доказательство своих слов хочу привести следующие примеры:

I. В декабре 2007 г. ОАО «Белорусский народный банк» выкупило здание по адресу Социалистическая 44 (номер по Государственному списку историко-культурных ценностей, утверждённому в 2009 г. – 412Д000677). За более чем два года с момента приобретения здания владелец не только не отреставрировал здание, но даже не провёл срочных работ по его консервации. В декабре 2009 г. банк выступил с предложением фактически разобрать здание. В январе 2010 г. Научно-методический совет по вопросам сохранения историко-культурного наследия при Министерстве культуры РБ отклонил предложение банка по разборке здания и обязал собственника провести срочные консервационные и реставрационные работы, чтобы не допустить дальнейшего разрушения объекта. Вот уже более трёх месяцев с момента принятия решения собственник не принял никаких мер по консервации здания. В здании протекает крыша, постепенно разрушается лепнина.

II. Начиная с лета 2006 года ОАО «Белорусский народный страховой пенсионный фонд» как собственник ведёт работы по восстановлению «дома купца Муравьёва» по адресу площадь Советская дом 2 (номер 412Г000666). После четырёх лет работ здание фактически находится в нулевой стадии восстановления. Более того, летом 2009 г. с здания была снята крыша, что, естественно, ускорило процесс его разрушения, особенно в зимний период.

III. Кроме приведённых выше случаев на протяжении вот уже нескольких лет в историческом центре города Гродно (номер 411Е000002) в практически руинированном состоянии находится целый ряд зданий конца ХIХ – начала ХХ ст. Собственники зданий не принимают никаких мер по их ремонту и реставрации, что можно трактовать как бездействие, которое влечёт за собой разрушение или повреждение объектов, признанных историко-культурными ценностями.

1. Здание по адресу Урицкого дом 5. Здание 1890 года постройки выселено и постепенно разрушается с 2005 года.

2. Здание по адресу Урицкого дом 12. Здание 1911 года постройки выселено и частично разрушено с целью дальнейшего ремонта (по паспорту на здании ремонт должен был завершиться более года назад). Разрушается с 2006 года.

3. Здание по адресу Карла Маркса дом 22 (номер историко-культурной ценности 413Е000661 «Застройка улицы Карла Маркса»). В 2006 г. здание 1870 года постройки выселено и с тех пор постепенно разрушается.

4. Здание по адресу Карла Маркса дом 24 (номер историко-культурной ценности 413Е000661 «Застройка улицы Карла Маркса»). Зимой 2010 г. у здания 1884 г. постройки провалилась крыша. Никаких мер по восстановлению здания не принимается.

5. Здание по адресу Кирова дом 3 (номер историко-культурной ценности 413Е000655 «Застройка улицы Кирова»). В 2007 году здание 1878 года постройки выселено и постепенно разрушается.

6. Здание по адресу Кирова дом 5 (номер историко-культурной ценности 413Е000655 «Застройка улицы Кирова»). Здание конца 19 века выселено в начале 2000-х гг. и постепенно разрушается.

7. Здание по адресу Городничанская дом 20 (номер 413Г000651). Здание постепенно разрушается начиная с конца 1990-х гг.

IV. В историческом центре города так же происходит умышленное уничтожение деревянной резной столярки зданий (двери, оконные рамы, навесы над входами в здание и т.д.), что существенно снижает ценность памятника архитектуры.

1. В начале 2009 года была уничтожена деревянная резная входная дверь 1910 г. и заменена пластиковой в здании Октябрьского РОВД по улице Карбышева дом 3 (номер 413Г000668).

2. В декабре 2009 года была уничтожена деревянная резная входная дверь 1904 г. и заменена железной в доме по улице Ботаническая дом 15.

3. Существует угроза уничтожения деревянной столярки (в том числе и входной двери, установленной в 1887 году) в доме по улице Ожешко дом 19.

V. В историческом центре города имеют место недопустимые прецеденты, когда на полностью выстроенное из новых материалов здание вывешивают охранный знак, где содержится информация о том, что здание якобы является памятником архитектуры конца 19 – начала 20 ст.ст. Например, на полностью разрушенном и заново выстроенном в 2006 году здании по адресу Карла Маркса дом 20 вывешен охранный знак о том, что здание построено в начале ХХ века.

VI. На протяжении 2005 – 2007 гг. в историческом центре города происходили необоснованные сносы исторической застройки, якобы для постройки на месте снесённых зданий новых домов инвесторов. Были потрачены значительные средства на работы по сносу, однако никакого нового строительства не ведётся.

1.В 2007 году полностью разрушено здание мельницы по адресу Василька дом 3.

2.В 2007 году полностью разрушено здание по адресу Урицкого дом 23.

VII. Вот уже более двух лет ведутся строительные работы на месте земляного форта №6 в микрорайоне Девятовка (номер 412Д000677). Сегодня эта историко-культурная ценность почти уничтожена.

VІІІ. В феврале 2010 на территории здания по адресу Мостовая 39 во время земляных работ были найдены человеческие останки, нарушен культурный слой. Здание находится в границах исторического центра города и никакие земляные работы не могут там проводиться без санкции археологов из Института истории АН РБ. По словам сотрудника Института истории А.М.Медведева собственники здания не оформили в Институте истории Академии наук РБ никаких документов на проведение археологического надзора на месте земляных работ (статья «Таинственные находки» в газете «Вечерний Гродно» от 10 марта 2010 г.)

Убедительно прошу провести проверку по вышеперечисленным фактам нанесения ущерба (разрушения, частичного разрушения, или бесхозяйственного использования) историко-культурных ценностей и принять решение о привлечении виновных к ответственности в соответствии с законодательством Республики Беларусь.

Приложение – материалы фотофиксации на 12 листах.




 
 
 
 
 
 
Scroll to top