“Праз 18 месяцаў”, – адказваюць менскія “архітэктары”. Прапануем малюнкі існуючых праектаў “рэканструкцыі” Каложы разам з некаторымі развагамі на гэтую тэму…

Беларусы, па-сутнасці, ўжо страцілі Нясвіжскі палац. Тое, чаго не зрабілі стагоддзі і войны, зрабіла некалькі ідыётаў з уладных кабінетаў і менска-нясвіжскіх СМУ. Дашчэнту разабрана амаль чацвёртая частка палаца. У іншых краінах людзі, адказныя за такое злачынства, уключаючы і вышэйшых чыноўнікаў мінкульта, ужо сёрбалі бы турэмную баланду, але толькі не ў нас. Усё скончылася незадаволенымі выказваннямі прэзідэнта і такім самым рэпартажам на тэлебачанні.

Нешта падобнае адбываецца і ў Гародні. Горад пагрузіўся ў перадфестывальную істэрыю, якая з кожным новым фестывалем усё больш нагадвае спаборніцтва па тынкаванні фасадаў (заўважце “фасадаў”) дамоў. Сотні мільёнаў рублёў ідуць на фарбу, тынкоўку і шпаклёўку, а гандлёвыя абароты некаторых гарадзенскіх будаўнічых фірмаў (найбліжэйшых да ўладных структур) перавышаюць гандлёвыя абароты вытворчага аб’яднання “АЗОТ”. Ну што ж, мабыць толькі гэтага мы і вартыя.

У сутарэннях Міністэрства культуры праект “рэканструкцыі” Каложы абмяркоўваецца ўжо даўно. Мы таксама напісалі аб гэтым яшчэ ў 2006 г. Зараз, здаецца, справа “рэканструкцыі” Каложы пачынае ўступаць у стадыю рэалізацыі. Рэалізаваны будзе праект падвязанымі да праваслаўнай ерархіі ў Менску архітэктарамі, накшталт Аляксандра Лаўрэцкага, якія за велізарныя грошы рашыліся выступіць у ролі Герастратаў.

Прапануем вам два галоўныя праекты “рэканструкцыі” Каложы, якія абмяркоўваліся апошнім часам. І калі праект №1 не мае нічога агульнага з гістарычнай праўдай, то праект №2 цалкам заснаваны на гістарычных дапушчэннях і мае таксама мала агульнага з рэчаіснасцю.

Такім чынам сёння стаіць пытанне аб выратаванні Каложы, а не аб спробах да яе нешта дабудаваць. Пабудова цагляных сценак на невялікім земляным пятачку можа прывесці да трагічных наступстваў.

Абмерныя малюнкі 1852 года

Абмеры Каложскай царквы, 1852 год

Абмеры Каложскай царквы, 1852 год

Абмеры Каложскай царквы, 1852 год

Абмеры Каложскай царквы, 1852 год

 Абмеры Каложскай царквы, 1852 год

Праект рэканструкцыі №1

Праект рэканструкцыі Каложскай царквы, 2008 год

Праект рэканструкцыі Каложскай царквы, 2008 год

Праект рэканструкцыі Каложскай царквы, 2008 год

Праект рэканструкцыі Каложскай царквы, 2008 год

Праект рэканструкцыі Каложскай царквы, 2008 год

Праект рэканструкцыі №2

Scroll to top