Разбіраць увесь змест інтэрв’ю Ігара Чарняўскага – марна губляць час. Тое, што ўсе знішчэнні гарадской забудовы былі арганізаваныя “па законе”, ніхто і не сумняваўся.

А геніяльныя пасажы, кшталту “дом па Горкага 29 быў цікавым прыкладам канструктывізму, але ў горадзе ёсць больш цікавыя помнікі” можна развіваць бясконца. Напрыклад, можна сказаць: “Фарны касцёл на Савецкай плошчы быў цікавым прыкладам барока, але ёсць і больш цікавыя, Каложская царква, скажам.” Звернем увагу толькі на некалькі момантаў маленькага падману, з якога вырастае вялікая хлусьня:

Былая фабрыка матацыклаў на Карла Маркса: на фотаздымку відно, што фасад складзены зь сылікатнай цэглы, якую пачалі вырабляць па вайне. Распрацоўваў гэты праект адметны архітэктар Шайко.

Ігар Мефодзьевіч, па-першае, у Заходняй Беларусі нават у 1930-х гг. ужо выкарыстоўвалі сілікатную цэглу. Але ж будынак па Карла Маркса, 20 не з сілікатнай цэглы. Варта толькі прыгледзецца да фота. Калі ж нехта такі не верыць у аўтэнтычнасць гэтага будынка, то прапануем паглядзець на фота 1930-х гг. на якіх будынак фабрыкі Старавольскіх добра бачны.

Будынак фабрыкі Старавольскіх на фотаздымку 1930-х гг. (трэці злева)

Урыцкага, 12 ў траўні 2007 года

Урыцкага,12, таксама праца сп. Шайко. Хто сказаў, што гэты кавалачак будынку будзе зьнесены? Ён у дрэнным стане, але будзе адноўлены аб’ём страчанай яго часткі, які ўключаць у агульны.

Ад таго дому па Урыцкага 12, што стаяў летам, “архітэктар Шайко” ўжо рэканструяваў працэнтаў сорак будынка, рэшткі хутка разваляць да канца. Такая вось “работа архітэктара Шайко.”

Словы аб тым, што пасаджаныя на Савецкай плошчы дрэвы з часам адновяць аб’ём, што існаваў на плошчы да 2006 года, здымкамі падцвердзіць нельга. Але вельмі сумніўна, што рэдзенькія дэкаратыўныя клёнікі некалі стануць заменай ранейшаму скверу.

Ну а тлумачэнняў наконт зносу такіх будынкаў, як млыны па вул. Васілька і Ціміразева, ці 100-працэнтны знос помніка ІІ катэгорыі флігеля палаца віцэ-адміністратара, мы ў інтэрв’ю Чарняўскага не знойдзем. Не было такіх будынкаў і ўсё тут.

Урыцкага, 12 ў кастрычніку 2007 года

Пашпарт рэканструкцыі Урыцкага, 12

 

Scroll to top