Рэканструкцыя Савецкай плошчы прыпынілася на палавіне, ці будаўнічы сезон скончыўся, ці грошы. Ва ўсялякім разе па вясне работы закіпяць, бо да пачатку фестываля нацыянальных культур праект трэба скончыць. Зноў будзе аўрал, зноў не хопіць ні грошай, ні часу на нармальныя археалагічныя абследванні, на абдуманыя рашэнні. Таму ў нас ёсць прапанова, ўжо зараз, да пачатку другой чаргі будаўніцтва разгледзець наступныя прапановы.

 У газетных артыкулах (КАКОЙ БУДЕТ СОВЕТСКАЯ ПЛОЩАДЬ?) было ўрачыста абвешчана што будаўнічыя работы не закрануць падмуркаў палаца Радзівілаў – БРАХНЯ. Калі ажыццяўляць прынятую зараз рэдакцыю праекта падземнага перахода (глядзі схему), то ўсходні флігель палаца, пабудаваны ў 40-я гады 18 стагоддзя (дзе мажліва засталіся скляпеністыя падвалы), будзе цалкам разбураны кар’ерам пад будаўніцтва.

Праект падземнага пераходу

___ контуры будынкаў, якія існавалі да 1941 года, і не заходзяць на сучасныя будынкі;

___ контуры сучасных будынкаў;

___ праезджая тэрыторыя, запланаваная праектам рэканструкцыі;

- - - контуры кар’ера пад будаўніцтва;

- - - контуры кар’ера, запралаванага ў праекце, які закране падмуркі палаца Радзівілаў;

Каб гэтага не адбылося, мы прапаноўваем наступныя варыянты па змене праекта падземнага перахода:

Варыянт №1. Пры будаўніцтве выхада з перахода з боку вул. Баторыя пакінуць толькі лесвіцу, якая падымаецца да гатэля “Нёман”. Аргументы:

  • Па рэканструкцыі ўсё роўна застануцца рэгуляваныя пераходы “Баторыеўка – Фарны Касцёл– Сквер” і “Танк – крама “Цэнтральны” – Бернардыны” (таму ў будаўніцтве гэтага падземнага перахода мы ўвогуле не бачым патрэбы, але, што зроблена, тое зроблена). Такім чынам, асноўная плынь пешаходаў у гэтым раёне вул. Савецкая – прыпынак і магазін Баторыя, будзе ўсё роўна праходзіць па пераходу “Баторыеўка – Фарны Касцёл– Сквер”, а на падземны пераход застаюцца толькі тыя, хто ідзе ніжэй гатэля “Нёман”. І калі ўлічыць аргументы, выказаныя ніжэй, то вы самі прыйдзеце да высновы, што выхад з перахода павінен быць адзін, толькі на поўдзень.
  • Будаўніцтва перахода на два бакі закрые даезд да грузавога пад,езда магазіна Баторыя (можна, канешне, заасфальтаваць двары на вул. Карла Маркса для праезда грузавога транспарта, або арганізоўваць разгрузку ўручную з прыпынка тралейбусаў…), на нашу думку гэта самы важкі для чыноўнікаў аргумент на карысць бадаўніцтва пераходу ў адзін бок.
  • Прапанаваны намі варыянт больш танны.
  • І астатняе. Такім чынам вы захаваеце добры кавалак спадчыны нашым нашчадкам, а яны, мы спадзяёмся, больш разумна змогуць ёю распарадзіцца.

Варыянт №2. Больш дарагая варыяцыя першага, якая проста “схавае” лесвіцу і створыць выхад быццам бы на два бакі. Танель трэба працягнуць яшчэ на 10 метраў і зрабіць выхад з разваротам на 180° каля сценкі гатэля “Нёман”.

Калі мы правільна зразумелі прыняты варыянт праекта рэканструкцыі Савецкай плошчы, то апісанай ў газетах музефікацыі рэштак Ратушы і Палаца Радзівіла не будзе, усё па просту закладуць бетоннай пліткай. У нас толькі перад тым, як гэта ўсё будзе зроблена напачатку чэрвеня 2006 года, ёсць зноў жа пару прапановаў.

  • Па першае, не здымаць брук, які знаходзіцца адразу пад асфальтам, а падсыпку для пліткі насыпаць прама на яго.
  • Ратуша на гравюры Цюндта, XVI ст.Па другое, даць мажлівасць правесці прынамсі на працэнтах 20-ці плошчы поўнавартасныя археалагічныя раскопкі. Мы разумеем, што кароткія тэрміны, што ёсць абмежаванасць ў сродках. Але цэнтр горада паходзіць з XV стагоддзя. Калі мы яшчэ дачакаемся шанса пры чарговай рэканструкцыі даведацца праўды: дзе стаяла старая ратуша і як яна выглядала? Што скрываюць падвалы палаца Радзівілаў? Якіх памераў была плошча ў 15 ст? У рэшце рэшт, што паказваць турыстам ў цэнтры – плітку і ліхтары?

План рэканструкцыі гістарычнага цэнтра

Выгляд цяперашняй Савецкай плошчы на фотаздымку 30-х гг. ХХ ст. Ратуша, гандлёвыя рады і палац РадзівілаўМы ўсё ж спадзяемся, што кіраўніцтва горада – не бяздушныя прагматыкі, і яны знойдуць сродкі на шырокія і інтэнсіўныя раскопкі ў красавіку – маі. І па іх выніках будзе зроблена карэкцыя плана рэканструкцыі Савецкай плошчы.

Уважліва прагледзеўшы схему плана рэканструкцыі раёна Савецкай плошчы, да нас з жахам закралася адно апасенне, што брук на вул. Савецкай хочуць замяніць на бетонную плітку, такую ж, якая будзе красавацца на плошчы Савецкай і пешаходнай часцы вул. Маставой. Мы, натуральна, не паверылі сваім вачам. Не можа быць, каб хтосці дадумаўся дэмантаваць ледзьве не галоўную атракцыю турыстаў ў Гродне – брукаваную вуліцу. Чым наш горад будзе ўнікальным сярод беларускіх гарадоў? Чым будзем вабіць турыстаў – БЕТОННАЙ ПЛІТКАЙ??? Чым яна прыгажэйшая за цяперашні брук? А можа больш даўгавечная???

Схема цэнтральнай часткі горада

___ контуры будынкаў, якія існавалі да 1941 года, і не заходзяць на сучасныя будынкі;

___ контуры сучасных будынкаў;

___ контуры пешаходных тэрыторый на 2004 года;

___ праезджая тэрыторыя, запланаваная праектам рэканструкцыі;

Scroll to top