Дом знакамітага гродзенскага лекара Тальгейма пасля “рэстаўрацыі” страціць значную частку аздаблення

Яшчэ адно сведчанне наўздагонку адказу сп. Ігару Чарняўскаму. Пачаўся рамонт дома лекара Тальгейма на скрыжаванні вуліц Карбышава і Леніна. З дома, помніка архітэктуры пачатку ХХ ст., збіваюць старую фактурную тынкоўку і наносяць новую, роўненькую, якую хутка пакрыюць знакамітай снежкай (каб толькі не ружовага колеру). З увахода па вул. Карбышава ўжо зняты прыгожы казырок. У бліжэйшы час будзе знішчаны драўляны крыты дахоўкай балконік. Магчыма знікнуць і падстаўкі пад збанкі з кветкамі, якія надаюць дому непаўторны каларыт. З фармальнага боку гледжання – гэта сур’ёзныя парушэнні, бо знішчаецца аўтэнтычнасць будынка. Вось так сочыць за працэсам “навуковай рэстаўрацыі” помнікаў гарадзенскі спецыялст Вольга Мацко, на якую Чарняўскі спаслаўся ў сваім інтэрв’ю.

 

Фактурная тынкоўка замяняецца новай, гладзенкай

Драўляны балкончык

Падстаўкі пад збанкі з кветкамі

 

 

Scroll to top