У двары за гасцініцай “Нёман” у раёне былога Сеннага рынку выкапана грандыёзная траншэя каля 100 метраў даўжынёй
Падзею такога кшталту пракаментаваць цяжка, бо, здаецца, за апошнія гады адносна знішчэння культурнага слою ў цэнтры горада сказана абсалютна ўсё. Здаецца, прызналі, што на Савецкай плошчы зрабілі не надта добра, выкапаўшы траншэі глыбінёй па 5 метраў і панішчыўшы магчымасць дазнацца аб гісторыі нашага горада выключна шмат новага. Можна было б спадзявацца, што падобнае, прынамсі, ў такім маштабе, не паўторыцца. Але дзе там!
Літаральна ў 50 метрах ад сучаснай Савецкай плошчы, акурат там, дзе яшчэ 70 год таму быў Сенны рынак горада, стаялі будынкі XVIII-XIX стст., а раней узвышаўся палац беларускіх магнатаў Агінскіх, экскаватарам выкапалі траншэю каля 100 метраў даўжынёй і да 3 метраў глыбіні. Агульная плошча, на якой знішчаны культурны слой, сягае не менш 500 кв.м. На працягласці прыкладна 30 метраў траншэі, бліжэй да вуліцы Парыжскай Камуны, бачны асабліва інтэнсіўны культурны слой. З-пад пяску выглядаюць кавалкі паліванай кафлі, цэгла, кераміка. У некалькіх месцах разбураныя падмуркі неіснуючых дамоў.
Склад злачынства відавочны. Не бачаць гэтага толькі органы па ахове культурнай спадчыны нашага горада. Няма ні справаў, ні прадпісанняў. Універсітэцкія выкладчыкі і студэнты нават не спрабуюць паўтарыць учынкаў сваіх магілёўскіх калегаў на чале з даследчыкам Марзалюком, якія ў сваім родным горадзе ў выпадку незаконных земляных работ у цэнтры горада рашуча спыняюць экскаватары.
-
Катэгорыя: Праблемы захавання спадчыны
-
Апублікавана 13 Студзень 2008
Апошняе
- Аповед старых камяніц. вул. Валковіча № 23
- Duch i chłopiec z byłej Kolonii Oficerskiej
- Год Землянога Труса
- Dawny Bank Polski – ciekawy wzór architektuty funkconalistycznej
- Карта гродзенскага гета
- Кнігі па гісторыі яўрэяў у Гродне
- Праект Новы Свет 2009 года
- Вашкевич А.Ф. Трусов И.Г. Кунштат Антония Тизенгауза: история и место в пространстве современного Гродно
- Аляксандр Мілінкевіч. Гарадзенскі ратушны гадзіннік