Ужо тыдзень вядуцца земляныя работы, што прывядуць за фактычнага знікнення старажытнай Падгорнай вуліцы

Экскаватарныя працы, у выніку якіх у вялікіх аб’емах вывозіцца грунт, руйнуюцца старыя будынкі і падмуркі, вядуцца будаўнікамі на Падгонай вуліцы і каля Старога моста. Самай цікавай характэрнай рысай дадзеных земляных работ у самым гістарычным цэнтры Горадні з’яўляецца поўная адсутнасць падчас іх прац археолагаў. Пры чым як гарадзенскіх, так і менскіх. У 2006 годзе літаральна на месцы сённяшніх земляных работ у пачатку вуліцы Падгорнай былі закладзеныя некалькі шурфаў пад кіраўніцтвам менскага археолага А.Мядзведзева. Тады была выяўлена наўнасць даволі значнага культурнага слоя. Гэта не дзіўна, паколькі гарадзенскі Падол быў у ліку першых мясцін, заселеных у нашым горадзе.

Нагадаем, што “рэканструкцыя” Падгоранй вуліцы – частка маштабнага плана ўладаў, мэтай якога – пусціць праз гістарычны цэнтар горада асноўныя транспартныя плыні. Альтэрнатыўны праект па размеркаванню транспарта ў абыход гістарычнага цэнтра грамадскасці, пададзены гарадскім уладам год таму, не быў прыняты да ўвагі.

 

Scroll to top