20 верасня рабочыя, што пачалі капаць траншэю на тэрыторыі пажарнага дэпо на вуліцы Давыда Гарадзенскага, трапілі на могільнік. Была выклікана міліцыя, якая спыніла земляныя работы і прыцягнула да працы судмедэкспертаў. На фотаздымках можна бачыць косці і траншэю, якую без узгаднення з органамі па ахове помнікаў пачалі капаць у самым гістарычным цэнтры горада пажарнікі. Зараз працы спыненыя.
Вырашаецца пытанне аб пачатку археалагічных раскопак ці змене праекту рэканструкцыі будынка дэпо. Прыкладна на гэтым месцы у Сярэднявеччы знаходзілася Малая царква, раскапаныя косці могуць быць могільнікам гэтае царквы. Па-сутнасці косці старажытных гарадзенцаў варатавалі для гарадзенцаў сучасных суперкаштоўны археалагічны пласт, калі б не знаходка касцей ужо да абеда 20 верасня ў двары дэпо была бы выкапана траншэя прыкладна 6Х25 метраў і глыбінёй да 4 метраў.
-
Катэгорыя: Праблемы захавання спадчыны
-
Апублікавана 22 Верасень 2006
Апошняе
- Аповед старых камяніц. вул. Валковіча № 23
- Duch i chłopiec z byłej Kolonii Oficerskiej
- Год Землянога Труса
- Dawny Bank Polski – ciekawy wzór architektuty funkconalistycznej
- Карта гродзенскага гета
- Кнігі па гісторыі яўрэяў у Гродне
- Праект Новы Свет 2009 года
- Вашкевич А.Ф. Трусов И.Г. Кунштат Антония Тизенгауза: история и место в пространстве современного Гродно
- Аляксандр Мілінкевіч. Гарадзенскі ратушны гадзіннік