У нядзелю, 19 верасня адбудзецца першая з запланаваных шасці экскурсій, прысвечаных гісторыі савецкага Гродна.

Экскурсія ў нядзелю – 19 верасня 2010 года прысвечана падзеям Другой Сусветнай вайны. Праводзяць яе гісторыкі Андрэй Вашкевіч і Андрэй Чарнякевіч.

Звярніці ўвагу: мы сустракаемся ў 11 гадзін адразу ў двух месцах. Тыя, хто жадае пабачыць Гродна вачыма савецкага жаўнера ў верасні 1939 года, чакаем побач з помнікам палітруку Гарнавых каля Старога моста. Тыя ж, хто згодны адчуць сабе ў ролі польскіх абаронцаў Гродна, збіраюцца каля будынка Беларускага інстытута правазнаўства побач з фантанам. Зрабіці свой выбар і прыходце.

Экскурсія цалкам бясплатная. Акрамя ўзгаданай экскурсіі, у верасні-лістападзе 2010 года ў межах праекта гродзенцам будуць прапанаваны наступныя інтэрактыўныя сустрэчы, якія вернуць нас у мінулае на некалькі дзесяцігоддзяў:

• Паміж ідэалогіяй і штодзённасцю: жыццё праз прызму савецкай ідэалогіі

• Гродна за партай: савецкая культура і адукацыя

• Новыя гарызонты: архітэктура Гродна савецкага часу

• Людзі ў форме: соцыятапаграфія савецкага горада

• Нефармальны Гродна: грамадства ў пошуку выбара

Іх правядуць нашыя сябры, чыя імёны добра вядомы сярод аматараў гарадзенскай гісторыі – В. Саяпін, А. Госцеў, І. Трусаў ды інш.. Выніковым мерапрыемствам праекта стане выстава, прысвечаная нашаму гораду савецкай эпохі.

Scroll to top