У гэтыя дні адбыліся першыя дзве экскурсіі праекта, прысвечанага жыццю гродзенцаў у савецкі час.

 19 верасня – сустрэча пад назвай “Верасень 1939 г. Нараджэнне савецкага Гродна”. Экскурсія прайшла маршрутам – наберажная Нёмана (казармы 81 палка пяхоты) – каталіцкія могілкі – вайсковыя могілкі – стадыён і казармы на вул. Чырвонаармейская-Шчорса-Захарава – вуліца Леніна (ДОК ІІІ) – Дом Стральца (Дом афіцэраў) і Святапакроўскі сабор.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

2 кастрычніка – сустрэча “Паміж ідэалогіяй і штодзённасцю. Паўсядзённае жыццё савецкага Гродна”. Экскурсія прайшла па маршруце Савецкая плошча – Савецкая вуліца (кінатэатар “Гродна”, гандлёвы дом “Нёман”) – вуліца Ажэшкі і плошча Леніна (аблвыканкам, помнік Леніну) – прывакзальная плошча.

 
 
 
 
 
Scroll to top