16 кастрычніка ў суботу адбудзецца чарговая экскурсія ў рамках праекта “У пошуках паўсядзеннасці”, прысвечанага жыццю нашага горада ў савецкі час.
Нягледзячы на тое, што Гродна 1970-80-х гг., як любы савецкі горад, поўніўся партрэтамі правадыроў і заходзіўся ад чырвані сцягоў на вялікія савецкія святы, у ім заўсёды існавала магутная плынь нефармальнага жыцця. Гэта было выклікана ці тое блізкасцю Польшчы, хаця і падсавецкай, але нашмат больш дэмакратычнай, ці тое самой атмасферай свабодалюбівага горада над Нёманам. Адзін з важных асяродкаў руху хіпі, месца ўзнікнення рокавых і не толькі гуртоў і іншых андэграўдных плыняў, месца натхнення і працы беларускіх пісьменніках з пакалення шасцідзесятнікаў… Аб гэтым цікавым абліччы нашага горада раскажа вядомы гродзенскі гісторык, які ў маладыя гады сам меў дачыненне да гродзенскага андэграўнда – Ігар Трусаў.
Пачатак экскурсіі аб 11-й гадзіне ў суботу 16 кастрычніка. Сустракаемся каля помніка Элізе Ажэшцы. Папярэднія экскурсіі былі прысвечаны Гродна ў верасні 1939 г. і штодзённаму жыццю гродзенцаў у пасляваенныя гады.
-
Катэгорыя: Падзеі
-
Апублікавана 12 Кастрычнік 2010
Апошняе
- Свяцк Валовічаў: мінулае, сучаснасць, перспектывы
- Андрэй Шулаеў. ГІСТОРЫКА-АРХІТЭКТУРНАЕ АБГРУНТАВАННЕ АДНАЎЛЕННЯ КАНСТРУКЦЫІ ГАЛОЎНАГА ЎВАХОДУ Ў КАРАЛЕЎСКІ ПАЛАЦ 2-Й ПАЛОВЫ XVI – 1-Й ПАЛОВЫ XVII СТСТ. У АНСАМБЛІ СТАРОГА ЗАМКА Ў Г. ГРОДНА
- Гісторыя вяртання цела караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Беларусь. Частка 4
- Гісторыя вяртання цела караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Беларусь. Частка 3
- Гісторыя вяртання цела караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Беларусь. Частка 2
- Гісторыя вяртання цела караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Беларусь. Частка 1
- Аповед старых камяніц. вул. Валковіча № 23
- Duch i chłopiec z byłej Kolonii Oficerskiej
- Dawny Bank Polski – ciekawy wzór architektuty funkconalistycznej