Гродна быў не проста ідэалагічнай вітрынай Савецкага Саюза. Наш горад, як і ўся Беларусь, быў часткай вайсковага ўдарнага кулака краіны саветаў, накіраванага супраць НАТО. Танкісты, пяхота, артылерыя, сувязь, пагранічнікі – увесь горад быў напоўнены войскам у большай нават ступені, чым у часы Расійскай імперыі ці міжваеннай Польшчы.
Салдаты, прадстаўнікі ўсіх нацыянальнасцей СССР, надавалі гораду непаўторнае аблічча і шмат хто заставаўся тут і пасля службы. Адсюль жа многія жыхары Савецкага Саюза накіроўваліся на службу ў Чэхаславакію ці ГДР. Горад таксама доўга памятаў і аб трагедыях, якія адбываліся па віне вайскоўцаў, напрыклад гібель некалькіх студэнтаў Гродзенскага сяльгасінстытута пад гусеніцамі танка ў 1964 годзе.
Але ў форме ў Гродне 1950-60-х гг. хадзілі не толькі вайскоўцы. Міліцыянеры, супрацоўнікі КДБ, пажарныя, супрацоўнікі юстыцыі і чыгуначнікі. Навучэнцы сярэдніх навучальных установаў таксама хадзілі ў форме (тады ФЗУшніку можна было пры пэўнай снароўцы сайсці за будучага лётчыка).
Цікавую супольнасць людзей у форме ў нашым горадзе складалі мытнікі.
23 кастрычніка ў суботу адбудзецца чарговая сустрэча ў рамках праекта “У пошуках штодзённасці” па мясцінах, звязаных з людзмі ў форме. Правядзе усіх жадаючых Віктар Саяпін. Сустракаемся аб 11-й гадзіне на вуліцы Замкавай, каля Музея гісторыі рэлігіі.
-
Катэгорыя: Падзеі
-
Апублікавана 21 Кастрычнік 2010
Апошняе
- Аповед старых камяніц. вул. Валковіча № 23
- Duch i chłopiec z byłej Kolonii Oficerskiej
- Год Землянога Труса
- Dawny Bank Polski – ciekawy wzór architektuty funkconalistycznej
- Карта гродзенскага гета
- Кнігі па гісторыі яўрэяў у Гродне
- Праект Новы Свет 2009 года
- Вашкевич А.Ф. Трусов И.Г. Кунштат Антония Тизенгауза: история и место в пространстве современного Гродно
- Аляксандр Мілінкевіч. Гарадзенскі ратушны гадзіннік