Сістэма адукацыі выконвала важную ролю ў выхаванні чалавека новай эпохі – савецкага грамадзяніна. Зрабіць такога чалавека з простага гарадзенца было не так-та і проста, аднак у савецкі час горад наш выпрацаваў значныя педагагічныя традыцыі, праславіўся многімі разумнымі і свабодалюбывымі выкладчыкамі.

Чарговая сустрэча праекта “Савецкі Гродна: у пошуках штодзённасці” прысвечана савецкім адукацыйным установам – школам і інстытутам.

Сустрэча адбудзецца у суботу 20 лістапада а 12-й гадзіне дня. Сустракаемся каля будынку сярэдняй школы №8.

Scroll to top