24 чэрвеня, напярэдадні фотаплэнера “Адкрый Новы Свет” актывісты грамадскай ініцыятывы па абароне старога горада раздалі інфармацыйныя ўлёткі жыхарам гэтага квартала. Цікава, што ў гэты ж дзень ў 1875 годзе раён сучасных вуліц Горкага – Астроўскага - 17 верасня – Міцкевіча афіцыйна ўключылі ў рысу горада.
Вельмі хацелася б у працэсе фотаплэнера звярнуць увагу жыхароў Новага Свету на значнасць гэтага раёна для Гародні, - тлумачыць гісторык Андрэй Вашкевіч. - Таксама робіцца стаўка на тое, што гарадзенцы неўзабаве ўсвядомяць гістарычную, эканамічную каштоўнасць такіх мясцін, як Новы Свет.
Паводле актывістаў, большасць людзей, што жывуць на вуліцах Новага Свету, з цікавасцю рэагавалі на тое, што іх дамы будуць здымаць рэпарцёры беларускіх газет і фатографы.
Некаторыя людзі нават нумары тэлефонаў пакінулі, каб ім паведамілі пра адкрыццё плэнера! – кажа адзін з удзельнікаў кампаніі Зміцер. – Хоць, па шчырасці, былі і выпадкі неразумення, таго, што мы робім. Маўляў:”І што вы знайшлі ў гэтых драўляных сараях? Усё роўна іх знясуць”.
Цікава, што 24 чэрвеня ў 1875 годзе квартал, які сёння называюць Новы Свет, уключылі ў рысу горада. Гэтую дату можна лічыць Днём народзінаў Новага Свету.
Нагадаем, што 28-29 чэрвеня ў Гродне ў межах кампаніі па абароне гістарычнай спадчыны горада, пройдзе грамадская фотаакцыя “Адкрый Новы Свет”. Усе ўдзельнікі пленэра адначасова будуць здымаць вуліцы квартала. Далучыцца да акцыі можа кожны, паведаміўшы аб сваім жаданні на Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
-
Катэгорыя: Новы свет
-
Апублікавана 25 Ліпень 2008
Апошняе
- Zabytkowe budynki międzywojenne
- Istniejące szkoły przedwojennego Grodna
- Andrej Waszkiewicz. Kilka słów o drewnianych domach międzywojennego Grodna
- Алег Трусаў. Гродзенская кафля з палаца Стэфана Баторыя
- Andrej Waszkiewicz. Jak orientalne słodycze z Grodna wygrywali na wystawach we Francji
- Andrej Waszkiewicz. Historia mostów Grodna. Mosty miejskie w XX stuleciu
- Andrej Waszkiewicz. Mosty w historii Grodna. Od pierwszych drewnianych mostów do mostu kolejowego
- Дзмітрый Матвейчык. Унёсак у даследаванне і папулярызацыю паўстання 1863–1864 гг. дырэктара Дзяржаўнага архіва ў Гродне Яніны Казлоўскай-Студніцкай
- Вашкевіч Андрэй Радзюк Алесь. Ад карчомнай гарэлкі да казённай водкі. Моцны алкаголь на Гродзеншчыне ў ХІХ – пачатку ХХ ст.