Мастацкі пленэр “Новы Свет вачыма дзяцей” пройдзе 12 верасня ў раёне Новы Свет.
Пленэр пачнецца з экскурсіі па Новым Свеце, пад час якой удзельнікі даведаюцца аб гісторыі ўзнікнення і развіцця гэтага раёна Гродна, яго ўнікальнасці і непаўторнасці, вядомых асобах, якія тут жылі.
Акрамя пазнавальнай вандроўкі па старых утульных вулачках і задавальнення ад творчасці, ўдзельнікі атрымаюць шанец выйграць падарунак, бо ўсе малюнкі прымуць удзел у конкурсе. Журы, якое будзе складацца з жыхароў Новага Света, гісторыкаў і мастакоў, вызначыць найлепшыя малюнкі, а іх аўтары будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі. Абвяшчэнне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца пад час адкрыцця выставы на пачатку лістапада. Яна будзе складацца з малюнкаў зробленых у час пленэра, сучасных і старых фотаздымкаў Новага Света і разнастайных рэчаў ад жыхароў гэтага раёна. Кожны наведвальнік выставы зможа атрымаць памятныя паштоўкі з малюнкамі, зробленымі ўдзельнікамі пленэра.
Каб узяць удзел у мерапрыемстве не абавязкова быць геніяльным мастаком - галоўнае мець пры сабе жаданне маляваць і любоў да свайго горада, яны абавязкова ўвасобяцца ў што-небудзь прыгожае, няхай і не ўсім зразумелае.
І адзін нюанс: пленэр для дзяцей! Калі вы афіцыйна ўжо не ў дзіцячым узросце, але адчуваеце сябе дзіцём ці маеце дзяцей – прыходзьце ўсе разам! Толькі папярэдне варта патэлефанаваць да Юлі (+375 29 280 09 14 ) ці Віталя (+375 29 786 79 33) і паведаміць аб сваім жаданні ўдзельнічаць у пленэры, а мы вам скажам дзе і ў колькі сустракаемся. Нават калі вы не маеце алоўкаў, пэндзляў, фарбы ці паперы – гэта не перашкода і не нагода, каб не прыходзіць. Скажыце, і мы знойдзем для вас усё неабходнае.
Да сустрэчы на пленэры ў Новым Свеце!
Маладыя гарадзенцы, сябры і валантэры “Цэнтра “Трэці Сектар”.
Фота Юлі Катаржынскай
-
Катэгорыя: Новы свет
-
Апублікавана 09 Верасень 2009
Апошняе
- Аповед старых камяніц. вул. Валковіча № 23
- Duch i chłopiec z byłej Kolonii Oficerskiej
- Год Землянога Труса
- Dawny Bank Polski – ciekawy wzór architektuty funkconalistycznej
- Карта гродзенскага гета
- Кнігі па гісторыі яўрэяў у Гродне
- Праект Новы Свет 2009 года
- Вашкевич А.Ф. Трусов И.Г. Кунштат Антония Тизенгауза: история и место в пространстве современного Гродно
- Аляксандр Мілінкевіч. Гарадзенскі ратушны гадзіннік