8 лістапада гарадзенскія гісторыкі падсумуюць вынікі двухгадовай працы па вывучэнню Новага Свету.

У нядзелаю 8 лістапада ў Таварыстве Беларускай Школы (вул. Будзёнага 48а), а 11-й гадзіне пройдзе круглы стол «Новы Свет: перспектывы рэнавацыі і захавання». Гісторыкі і грамадскія актывісты з Гродна і Мінска падсумуюць вынікі двухгадовай працы па навуковаму вывучэнню старога раёна горада, раскажуць аб выніках кампаніі па папулярызацыі гісторыка-архітэктурнай спадчыны сярод жыхароў Гродна. Галоўны момант круглага стала – прэзентацыя 70-цістаронкавага дакумента, прысвечанага перспектывам Новага Света як часткі гістарычнага цэнтр, які будзе высланы ў Міністэрства культуры РБ. Адбудзецца таксама прэзентацыя дыска з матэрыяламі мінулагодняга фотаплэнэра «Адкрый Новы Свет».

Уваход вольны. Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Круглы стол праводзіцца ў рамках гродзенскіх дзён святога Губерта.

Scroll to top