6 кастрычніка ў 8 гадзін 45 хвілін раніцы ДОМ па Горкага 29, выдатны помнік архітэктуры канструктывізму, пабудаваны ў 1936 годзе перастаў існаваць. За апошнія некалькі месяцаў ён паспеў стаць сімвалам змагання з усёю тою несправядлівасцю, якая дзеецца ў нашым горадзе. ДОМ здрадзілі, яго забілі “ў спіну”...

 Пасля тэлефоннай размовы Менска з Горадняй, калі гарадзенскія чыноўнікі “папрасілі” менчукоў з дэпартамента па ахове помнікаў культуры не чакаць той Рады Міністэрства Культуры, якая павінна была вырашыць лёс будынка, не даставаць іх такім шкодным ДОМАМ. Адказныя асобы ў дэпартаменце па ахове помнікаў у Менску далі сваю згоду на гэта. Ганьба. Адразу ўсё стала на свае месцы: і слюнявыя рэпарцёрчыкі з ОНТ, якія на ўсе лады пару тыдняў таму расхвальвалі гэты дом, і старыя “патрыёты ў чацвёртым пакаленні” з дэпартамента па ахове помнікаў, якія даўно наступілі сабе на горла і моўчкі служаць, служаць і служаць.

Нікога не зацікавілі і паўтысячы подпісаў гарадзенцаў з просьбай пакінуць гэты ДОМ, сабраныя сапраўднымі патрыётамі, якія гэтыя патрыёты ноччу прыклеілі да павыбіваных вітрынаў будынка. Гарадзенцы нават раніцай 6-га, за 40 хвілін да таго моманту, калі коўш экскаватара пачаў бурыць дом, падыходзілі, чыталі і пакідалі свае подпісы. Але каму цікавая іх думка і меркаванне. Спі спакойна дарагі ДОМ, мы ніколі не забудзем пра цябе. Мы ніколі не забудзем той Горадні, якая была раней. Мы захаваем яе ў нашай памяці.

Прыйдзе час і мы адбудуем усе разбураныя чужынцамі будынкі, усе храмы нашай зруйнаванай памяці. Горда ўзнясуць свае вежы над горадам Фара Вітаўта і Старая Ратуша, а на плошчах уздымуцца помнікі нашым мужным змагарам-продкам Вітаўту-Вялікаму, Кастусю Каліноўскаму, Браніславу Тарашкевічу. І тады мы паклічам да адказнасці ўсіх тых, хто гусеніцамі бульдозераў і экскаватараў руйнуе горад і разам з ім руйнуе нацыю. Гэта будзе заўтра, а сёння мы зробім усё магчымае, каб аднавіць вобраз нашага горада, сабраць усе старыя здымкі і выявы Горадні, зрабіць самую лепшую бібліятэку па гісторыі горада. І самае галоўнае: расказаць усім гарадзенцам аб тым, што адбываецца ў горадзе.

Горадня – вольны горад!!! Пішыце нам, у ЕДНАСЦІ наша сіла.

Разбурэнне дома на вуліцы Горкага 29, 2006 год
 
Перадача на ОНТ 13 верасня (відэа)

Разбурэнне дома на вуліцы Горкага 29, 2006 год

Відэахроніка разбурэння

Scroll to top