Улады збіраюцца знесці пабудаваныя ў канцы ХІХ ст. квартал на вуліцах Горкага, Міцкевіча і 17-га верасня.

Гэты раён Гордна ўзнік досыць позна. Толькі ў 80-я гады 19 стагоддзя пасля пабудовы чыгункі, якая дала новы штуршок у развіцці горада, землі на поўнач ад Гарадніцы, да таго ўласнасць Друцкіх-Любецкіх, перайшлі на дзялкі для масавай забудовы. Навы раён ахрысцілі банальна на той час: Новы Свет, а найвышэйшую кропку ў ім назвалі Залатой Горкай. Найбуйнейшая вуліца сучаснага Гродна – Горкага як галоўная магістраль на сталіцу (Вільню) якраз і стала фармавацца ў той час з Грандзіцкай заставы. Даволі плотная забудова канца 19-га з брандмаўэрамі - адной мураванай сценкай па супраць-пажарных правілах, канструктывіскія матывы катэджаў “польскага часу”, хрушчоўкі 60-ых, больш аздобленыя высоткі 90-ых… Вуліца як спектральны разрэз стагоддзя.

Старая Грандзіцкая (цяперашняя вул. Горкага)

Учора прачытаў у “Вечернем Гродно” адказ аднаго чыноўніка на запыт грамадзян і не змог заснуць… пішу да вас…

З “Вечернего Гродно” ад 9 лістапада 2005 года.

Жыхарка вуліцы Горкага задае пытанне: “Будет ли благоустройство фасадов домов? Ведь сейчас на одной стороне – современные постройки, а на другой – «хрущёвки». Говорят, в Минске такие здания обновляют и достраивают”.

Адказвае Александр Архипов, заведующий отделом благоустройства и жилищно-комунального хозяйчтва администрации Ленинского района: “У нас был подобный опыт на улице Поповича, но он себя не оправдал. Стоимость квадратного метра в таких домах более чем в два раза выше, нежели в новостройках. В перспективе на улице Горького от Островского до Мицкевича планируется снос 28 домов, на месте которых, возможно будет построен гостинично-спортивный комплекс”.

Камяніцы па вул. Горкага

І мяне агарнуў жах… зірніце калі ласка на фатаздымкі. Угледцеся, што чыноўнік лічыць не рэнтабельным рэканструяваць, а што лічыць мэтазгодным знясці ды яшчэ ў колькасці 28 штук.

Мне здавалася мы ўжо гэта прайшлі: Няміга ў Мінску, або Леніна ў Полацку. Ды ў Гродне за маё жыццё знесеныя будынкі на Замкавай і насупраць турмы прывялі да таго што ў нас не цэнтральная плошча а гуляй поле ад кінатэатра Гродна аж да маста. Кангламерат асфальта, будак на прыпынках, дрота для тралейбусаў, незразумелых лапікаў газона з адзінокімі тырчкамі дрэў, адкрытымі дварамі і хрушчоўкамі. Да нас ня ездзяць турысты (хто сумняваецца магу даказаць у лічбах) – неўтульна. Нават Фара не ратуе.

У Кіеве ёсць любімае месца турыстаў Андрэеўскі Спуск. Моцна пакоцаны ён усёроўна сваімі драўлянымі домікамі, дворыкамі вабіць гасцей а за імі гандль інфраструктуру, грошы.

Старую Грандзіцкую ў Гродне яшчэ ў савецкі час таксама хацелі зрабіць пешаходнай, углядзіцеся – ідэальнае месца для турыстыснай барахолкі.

вул. Гарбарная

Хтосці можа сказаць якое глупства “прыгажосць” у наш прагматычны век. Давайце да праблемы зноса старой Грандзіцкай падыдзем з прагматычных меркаванняў. Па першае на гэтым утульным кавалку горада сапраўды можна рабіць грошы не разбураючы старыя дамы (да таго ж трэба каля 50 сем’яў забяспечыць новым жытлом). Па другое існуюць больш рацыянальныя месцы паблізу са стадыёнам для размяшчэння “гостинично-спортивного комплекса”. Напрыклад вуліца Гарбарная з боку бальніцы (знесці прыдзецца толькі чатыры дамы), альбо пры рэканструкцыі вуліцы Каліноўскага на паўночным баку (пры выпрамленні магістралі і так будзе знесена неструктурыраваная забудова і, каб сфарміраваць новы твар вуліцы, ваш комплекс будзе вельмі дарэчы).

Калі казаць па праўдзе, я вельмі баюся – на маіх вачах катастрафічнымі тэмпамі гіне мой родны горад. І хто нам дапаможа.

Будынак з брандмаўэрам

Scroll to top