Спадарства!

На жаль, у нас не атрымалася выратаваць (унесці ў дзярж. спіс каштоўнасцяў) будынак у г. Гродна 1928 г. пабудовы. Яго разбурылі раніцай 6 кастрычніка. Мы спрабавалі вынесці яго на разгляд навукова-метадычнай рады па ахове помнікаў. Гэта пытанне разглядалася. Было адзначана (верасень), што не хапае дазволу ўласніка (Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт). Таму пытанне было перанесена на канец кастрычніка.

Але напачатку кастрычніка (ёсць падставы меркаваць) пачаўся моцны наступ гродзенскіх улад на Міністэрства культуры! У выніку з Міністэрства на Гродна пайшоў ліст аб тым, што на разглядзе навукова-метад. рады яго не прызналі помнікам, (як сцвярджаюць прадстаўнікі рады - пытанне аб будынку перанесена на канец кастрычніка).

У выніку будынак разбураны.

Мы ўдзячны ўсім хто дапамагаў яго выратаваць (дарэчы ён прастаяў больш запланаванага тэрміну амаль на месяц):

хто вандраваў у Гродна і збіраў неабходныя паперы;

хто не спаў ноччу і пісаў гістарычную даведку;

усім зацікаўленым арганізацыям;

усім хто хоць нешта рабіў, каб выратаваць будынак! Дзякуй!

Але нам нельга дазволіць сапсаваць Гродна ў выніку рэканструкцыі горада! Ёсць паперы, якія сцвярджаюць, што рэканструкцыя не адпавядае патрабаванням і законам Рэспублікі Беларусь. Таму усіх ахвотным і не абыякавых ЧАКАЕМ для далейшай дзейнасці па выратаванню помнікаў г. Гродна!

Тэл. 7040018 (Раман)

7762435 (Павел)

7097022 (Вольга)

паводле blog.grodno.net

 

                                                                                                                           Павел Каралёў, Этна

                                                                                                      матэрыял узяты з blog.grodno.net

Scroll to top