Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ” абвяшчае КОНКУРС “Лепшая праца пра “Новы Свет”.

                                                                        “Жылі мы на ўскраіне горада, на Новым Свеце

                                                             па Садовай, займалі кватэру ў апошнім доме злева”

                                                                             Адам Багдановіч, “Успаміны пра сына”

НОВЫ СВЕТ – гістарычная назва часткі нашага горада, якая ўзнікла ў канцы ХІХ ст. і знаходзіцца ў раёне сучасных вуліц Ціміразева - 17 верасня - 1 мая – Багдановіча – Астроўскага – Горкага, а таксама на правым беразе рэчкі Гараднічанкі (раён вуліц Лермантава, Мядовая, Цагляная, Завершчызна, Чкалава і інш.). Новы Свет – гэта ціхія зялёныя вулкі, гэта выдатныя помнікі архітэктуры мадэрна, канструктывізма і неабарока, гэта безліч цікавых узораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на драўляных будынках у выглядзе выразаных ганкаў, ваконных ліштваў і дзвераў. На Новым Свеце жылі выдатныя гарадзенцы: лекар Беклемішаў, стваральнік гродзенскага заапарка Ян Каханоўскі, беларускі гісторык Вацлаў Папуцэвіч. На Новым Свеце прайшлі дзіцячыя гады класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Нарэшце, Новы Свет – гэта турыстычная перпектыва нашага любімага горада.

                                    Зрабі свой уклад у “адкрыццё” Новага Свету!!!

 

Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ”

абвяшчае КОНКУРС “Лепшая праца пра “Новы Свет”

Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях:

1. Лепшае даследаванне пра Новы Свет. Жанр працы: эсэ, журналісцкае даследаванне, навуковае даследаванне з галіны архітэктуры, краязнаўства і інш. Асабліва вітаюцца працы з галіны вуснай гісторыі, заснаваныя на ўспамінах і сямейных альбомах жыхароў Новага Свету.

2. Лепшы фотаздымак з Новага Свету.

3. Лепшая мастацкая работа, прысвечаная Новаму Свету. Жанр працы: жывапісныя працы, графічны малюнак або серыя, скульптура, работа з галіны дэкарытыўнага-прыкладнога мастацтва і інш.

Галоўная ўмова конкурсу: у працы як мага больш поўна павінна быць адлюстравана гістарычная і мастацкая спецыфіка Новага Свету, яго жыхароў, архітэктуры і інш.

Дасланыя працы будуць разгледжаны кампетэнтным журы, у склад якога ўвойдуць вядомыя гісторыкі, фатографы і мастакі.

Працы пераможцаў конкурсу ўвойдуць у адмысловыя мастацкія і гістарычныя выданні, прысвечаныя Новаму свету.

Пераможцы атрымаюць каштоўныя падарункі, сярод якіх ёсць мабільны тэлефон і MP3 плэер.

Да разгляду журы будуць прымацца працы, дасланыя да 20 студзеня 15 лютага 2008 г. на адрас:

  • 230023, г.Гродна, вул. Будзёнага д. 48а, пакой 419, Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ”;
  • e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.;

Тэлефон для кантактаў 8 (029) 288 28 22 (Ігар Лапеха).

 

Scroll to top