28-29 чэрвеня ў Гродне ў межах кампаніі па абароне гістарычнай спадчыны горада, пройдзе грамадская фотаакцыя “Адкрый Новы Свет”. Мэта акцыі – прыцягнуць увагу жыхароў горада да планаў гарадскіх уладаў па рэканструкцыі гарадскога квартала прыватных забудоваў пачатку ХХ ст., вядомага пад назвай “Новы Свет”.
Арганізатарамі фотаакцыі выступілі шэраг грамадскіх арганізацый, грамадзянскіх ініцыятываў, а таксама неабыякавыя жыхары горада. Да ўдзелу ў фотапленэры запрошаныя як вядомыя беларускія фатографы, так і аматары фотасправы. Фотапленэр “Адкрый Новы свет” адкрыты для кожнага хто любіць трымаць у руках фотаапарат. Клас камеры і вопыт у фатаграфаванні значэння не маюць. “Ваш здымак – гэта перш за ўсё сімвал любові да старой Гародні і абароны сваёй культурнай спадчыны”, - заклікаюць арганізатары.
Новы Свет – гэта ціхі гарадзенскі квартал са старасвецкімі сядзібамі, выдатнымі помнікамі архітэктуры мадэрну, канструктывізму і неабарока. Гэта адзін з нешматлікіх кавалачкаў Беларусі, дзе застаецца некранутым гарадскі пейзаж пачатку мінулага стагоддзя. Комплекс Новага Света акрэсліваецца вуліцамі Горкага – Астроўскага – Дзяржынскага - 17 верасня – Міцкевіча. Тут жылі многія вядомыя гарадзенцы. У Новым Свеце прайшлі дзіцячыя гады беларускага паэта Максіма Багдановіча.
Сёння гэтая гістарычная частка Гародні знаходзіцца пад пагрозай знішчэння: мясцовыя “рэканструктары” плануюць знесці большасць дамоў. Жыхароў Новага Свету пачалі перасяляць у спальныя раёны горада. Новыя “гаспадары”, у тым ліку ўрад Масквы, маюць свае планы “ўпарадкавання” гэтага гістарычнага кварталу. Будучыня Новага Света застаецца невядомай...
“Засведчы гісторыю Гародні ХХ стагоддзя! Зрабі СВОЙ здымак Новага Свету! Запрашаем да ўдзелу ў фотапленеры “Адкрый Новы Свет!”, - звяртаюцца арганізатары да ўдзельнікаў і жыхароў горада.
Усе ўдзельнікі пленэра адначасова будуць здымаць вуліцы квартала. Жанр здымка кожны выбірае сам: архітэктура, партрэты жыхароў, рэпартаж, фотакалаж, фотакомікс.
Вынікі фотапленэру будуць выдадзеныя на CD, куды ўвойдуць выбраныя работы кожнага з ўдзельнікаў акцыі, агляд гісторыі фотаздымку ў Гродна, віртуальная карта Новага Свету.
Удзел у фотаакцыі “Адкрый Новы Свет” адкрыты, далучыцца можа кожны, дастаткова толькі паведаміць аб сваім жаданні на Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
-
Катэгорыя: Новы свет
-
Апублікавана 11 Чэрвень 2008
Апошняе
- Zabytkowe budynki międzywojenne
- Istniejące szkoły przedwojennego Grodna
- Andrej Waszkiewicz. Kilka słów o drewnianych domach międzywojennego Grodna
- Алег Трусаў. Гродзенская кафля з палаца Стэфана Баторыя
- Andrej Waszkiewicz. Jak orientalne słodycze z Grodna wygrywali na wystawach we Francji
- Andrej Waszkiewicz. Historia mostów Grodna. Mosty miejskie w XX stuleciu
- Andrej Waszkiewicz. Mosty w historii Grodna. Od pierwszych drewnianych mostów do mostu kolejowego
- Дзмітрый Матвейчык. Унёсак у даследаванне і папулярызацыю паўстання 1863–1864 гг. дырэктара Дзяржаўнага архіва ў Гродне Яніны Казлоўскай-Студніцкай
- Минченко Юлия. Колокола Гродно как памятники культуры Беларуси