Запрашаем увайсці ў склад ініцыятыўнай групы па правядзенні Гродзенскага гарадскога рэферэндума па пытаннях захавання гісторыка-культурнага ансамбля цэнтральнай часткі горада Гродна, а таксама развіцця гарадской транспартнай сістэмы.
Мы маем намер сабраць неабходную для правядзення рэферэндума колькасць подпісаў жыхароў нашага гораду, якая абавязвае гарадскія ўлады выслухаць меркаванне народа.
Сябрам ініцыятыўнай групы мае права стаць: грамадзянін Беларусі, прапісаны ў Гродна, якому на момант уваходжання ў ініцыятыўную групу споўнілася 18 год.
Падкрэсліваем, толькі сябра ініцыятыўнай групы мае права збіраць подпісы ў падтрымку рэферэндума.
Калі ласка, да 20.05.2007 звяртайцеся да нашых каардынатараў:
Алесь Залеўскі – (+375) 29 566-18-42
Ігар Лапеха – (+375) 29 288-28-22
Вадзім Саранчукоў – (+375) 29 780-90-52, (+375) 29 654-05-34
Эдуард Дмухоўскі – (+375) 29 133-87-17
Павал Мажэйка – (+375) 29 660-72-99

Scroll to top