Колькі дзён таму на Савецкай плошчы былі раскіданыя дзіўнага зместу лістоўкі. Нейкія людзі, пазбаўленыя магчымасці выказацца ў сродках інфармацыі наконт рэканструкцыі горада, вырашылі змагацца з ёю пры дапамозе забабонаў.
Змест лістоўкі, паказанай рабочымі, падаецца ніжэй. Варта дадаць, нам вельмі шкада, што ад безнадзейнасці неабыякавым людзям прыходзіцца пускацца на падобнае глупства.
На месцы сённяшняй Савецкай плошчы быў спалены знакаміты чараўнік XVII стагоддзя Максім Знак. Некалькі год пасля яго смерці тут па начам можна было пачуць стогны і крыкі, а ў поўню пабачыць здань. Паміраючы ў пакутах ён крычаў і лаяўся на мясцовыя ўлады, якія былі вінаватыя ў яго смерці, вядзьмак пракляў месца свайго пакарання. Праклён заключаўся ў тым, што той, хто разбурыць гэтае месца, будзе пакутаваць ад няшчасцяў і невядомых хваробаў, якія будуць пераследаваць яго і яго нашчадкаў да сёмага калена. Эпіцэнтр праклёну – цэнтр плошчы, а далей уздзеянне ідзе крыху менш. Пры чым ён датычыцца ўсіх: ад ініцыятараў да выканаўцаў разбурэння плошчы. Чым больш знішчэння, тым цяжэй хваробы. Першыя няшчасныя для сябе вынікі чакайце ўжо праз месяц.
-
Катэгорыя: Грамадская актыўнасць
-
Апублікавана 07 Май 2006
Апошняе
- Аповед старых камяніц. вул. Валковіча № 23
- Duch i chłopiec z byłej Kolonii Oficerskiej
- Год Землянога Труса
- Dawny Bank Polski – ciekawy wzór architektuty funkconalistycznej
- Карта гродзенскага гета
- Кнігі па гісторыі яўрэяў у Гродне
- Праект Новы Свет 2009 года
- Вашкевич А.Ф. Трусов И.Г. Кунштат Антония Тизенгауза: история и место в пространстве современного Гродно
- Аляксандр Мілінкевіч. Гарадзенскі ратушны гадзіннік