Выдатны гродзенскі гісторык Юры Гардзееў, які вось ужо 18 гадоў займаецца гісторыяй нашага горада і напісаў некалькі кніг па яго гісторыі, звярнуўся з лістом да віцэ-прэм’ера Еўрапарламента Анышкевіча з просьбай звярнуць увагу еўрапейскай грамадскасці на сітуацыю ў Горадні. Ён даслаў гэты ліст і нам. Прапануем яго ўсім наведвальнікам сайта.

 Шаноўны спадар Старшыня!

Звяртаецца да вас Юры Гардзееў з Інстытуту Расіі і Ўсходняй Еўропы Ягелонскага Універсітэта (Кракаў).

Я меў магчымасць колькі хвілін гаварыць з Вамі. Было гэта 16 сакавіка, напярэдадні выбараў, дакладна не помню.

Каб не забіраць Ваш час, падам сваю просьбу коратка. У сённяшняй палітычнай сітуацыі яно можа быць крыху дзіўным, але… Справа ў тым, што гарадскія ўлады Гродна знішчаюць старажытны цэнтр горада, будуючы ў самым сэрцы горада – Рынку – чатырохпалосную дарогу!

Аб гэтым расказваецца на http://grodnoproblem.km.ru.

Улетку правялі ліпавыя, псеўдараскопкі ў цэнтры горада, адкрываючы падмуркі палаца Радзівілаў. У замеры ўладаў уваходзіла будова падземнага перахода, які павінен быў ісці праз фундаменты гэтага палаца (зараз не існуе) пад чатырохпалосную шашу.

Інтэлігенцыя горада, навукоўцы падалі ліст да гарадскіх уладаў але безвынікова! У адной з афіцыйных газет быў надрукаваны ліст, дзе абмяркоўвалася гэтая справа. „Рэканструкцыю” пачалі тыдзень таму, зараз нішчыцца старажытны археалагічны слой без прафесійнага назірання і археолагаў. Не гаворачы ўжо пра раскопкі. Бульдозеры раскопваюць стары Рынак (падмуркі Ратушы, гандлёвых радоў).

Я з’яўляюся аўтарам некалькіх дзесяткаў прац па гісторыі горада, у тым ліку па Ратушы і Рынку, таму пераконваю, што гэта культурны ансамбль, які заўсёды планавалі аднавіць і адбудаваць. Бессэнсоўныя працы ўладаў могуць НАЗАЎСЁДЫ пакласці канец гэтым планам.

У гэты момант я падтрымоўваю кантакты з калегамі з Менску, Гродна і Варшавы. Мы не маем іншага выхаду, апроч таго, каб паводзіць сябе як тапелец, таму мы хапаемся за кожную магчымасць, каб захаваць горад і спыніць варварства.

У сувязі з гэтым хачу прасіць спадара Старшыню падтрымаць нас. Націск на афіцыйны Менск мог бы вельмі дапамагчы ў справе выратавання старога цэнтра Гродна. Іншых думак не маю.

З павагай, 

ад’юнкт Інстытуту Расіі і Усходняй Еўропы Ягелонскага універсітэту

беларусазнаўца Юры Гардзееў

Scroll to top