Прадстаўнікі інтэлігенцыі горада Гродна абвесцілі сёння аб пачатку стварэння ініцыятыўнай групы па арганізацыі Гродзенскага гарадскога рэферэндума. Жыхарам горада будзе прапанавана выказаць сваё стаўленне да праблемы захавання гісторыка-культурнага ансамбля цэнтральнай часткі горада Гродна, а таксама развіцця гарадской транспартнай сістэмы.
Ініцыятарамі рэферэндуму выступілі дактары гістарычных навук Алесь Смалянчук і Аляксандр Краўцэвіч, мастакі Алесь Сураў і Уладзімір Кіслы, гісторыкі Сяргей Салей і Андрэй Вашкевіч, каваль-рэстаўратар Юрась Мацко, заснавальнік і ганаровы старшыня ГА “Саюз палякаў у Беларусі” Тадэвуш Гавін, старшыня Гродзенскага ГА “Цівіне” Альгіс Дзіргінчус, дэпутат Гродзенскага гарадскога савета дэпутатаў 2003-2007 гг. Сяргей Кузьмянок, журналісты Наталля Макушына, Алесь Залеўскі і Павал Мажэйка
У бліжэйшы час у Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт будуць пададзеныя дакументы для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. У падтрымку правядзення рэферэндума ініцыятыўнай групе неабходна будзе сабраць подпісы не менш 10 % ад колькасці выбарцаў Гродна.
- Мы заклікаем гродзенцаў, якім неабыякавы лёс свайго гораду, прыняць актыўны ўдзел у стварэнні ініцыятыўнай групы. Толькі ад нашых супольных намаганняў залежыць ці захавае Гродна свой непаўторны гістарычны вобраз ці ператворыцца ў бетонна-плітачную пляцоўку для пампезных парадаў, - адзначыў адзін з ініцыятараў рэферэндуму доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук.
Рэканструкцыю гістарычнай часткі Гродна гарадскія ўлады пачалі ўвесну 2005 года. З таго часу з гістарычнай мапы горада зніклі больш за 20 будынкаў XIX-пач.XX стст., знішчана гістарычная планіроўка Савецкай плошчы, знішчаны археалагічныя пласты XV-XIX стст. Паводле чарговага рашэння гарадскіх уладаў, ухваленага ў красавіку бягучага году Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, у бліжэйшы час у гістарычнай частцы горада будуць знесеныя больш за 70 будынкаў XVIII-пач.XX стст.
-
Катэгорыя: Грамадская актыўнасць
-
Апублікавана 03 Май 2007
Апошняе
- Аповед старых камяніц. вул. Валковіча № 23
- Duch i chłopiec z byłej Kolonii Oficerskiej
- Год Землянога Труса
- Dawny Bank Polski – ciekawy wzór architektuty funkconalistycznej
- Карта гродзенскага гета
- Кнігі па гісторыі яўрэяў у Гродне
- Праект Новы Свет 2009 года
- Вашкевич А.Ф. Трусов И.Г. Кунштат Антония Тизенгауза: история и место в пространстве современного Гродно
- Аляксандр Мілінкевіч. Гарадзенскі ратушны гадзіннік