У Гродна ў межах кампаніі па абароне гістарычнай часткі горада адбудзецца пленэр-акцыя “Мастакі супраць разбурэння Гародні”.

Да грамадзянскай кампаніі “Выратуем Гародню” далучаюцца беларускія і замежныя мастакі. У нядзелю 10 чэрвеня ў Гродна адбудзецца адкрыты мастацкі пленэр-акцыя “Мастакі супраць разбурэння Гародні”.

На сённяшні дзень згоду ўзяць удзел у пленэры ўжо выказалі больш за 20 айчынных мастакоў, між іншага, Алесь Пушкін, Аляксей Марачкін, Міхал Анемпадыстаў. Чакаецца таксама прыезд групы творцаў з краін Еўрасаюза.

Мастакі пакінуць на палотнах выявы Старога гораду, гістарычныя будынкі, якія гарадзенскія ўлады вызначылі пад знос.

Пленэр будзе адкрытым, запрашаюцца ўсе ахвотныя!

Прэсавая служба Руху За Свабоду (Гродна) 

https://harodnia.com 

http://help-hrodna.info 

Па пытаннях удзелу ў пленэры 

“Мастакі супраць разбурэння Гародні” 

звяртайцеся:

(+375) 296 60 72 99 - Павал Мажэйка

Scroll to top